Ву́ліца Ка́рла Ма́ркса, былая Язе́рская (ці Азё́рская), Скі́дзельская, Брыгі́цкая, Куту́заўская, Купе́цкая — вуліца ў гістарычным цэнтры горада Гродна, названая ў савецкія часы ў гонар Карла Маркса (1818—1883), заснавальніка камуністычнай ідэалогіі. Працягласць вуліцы каля 650 м, ад плошчы Савецкай да Цэнтральнага Гродзенскага аўтавакзала.
Вядома з другой паловы XVI ст.
Азёрская вуліца, якая выходзіла з Рынку, была галоўнай усходняй планіровачнай воссю Горадні. Крыніцы шматразова падкрэсліваюць яе значэнне ў жыцці горада. Так, у 1634 усходні тракт, які быў працягам Азёрскай вуліцы, адным з пісараў Гарадзенскага земскага суда быў акрэслены так: «… дорога Великая, которая идет з … Городна до Скидля».
Вуліца з’яўляецца своеасаблівым гандлёвым цэнтрам, на працягу амаль усёй вуліцы размешчаны крамы і камерцыйныя ўстановы. Асаблівасццю вуліцы з’яўляецца вялікая колькасць шлюбных салонаў у параўнанні з іншымі гарадскімі вуліцамі.
На вуліцы жылі Эліза Ажэшка, Станіслаў Касцялкоўскі, Зоська Верас і іншыя выдатныя постаці гродзенскай даўніны. Асноўная гістарычная забудова вуліцы, якая захавалася да нашага часу, адносіцца ў асноўным да канца XIX — пачатку XX ст.
== Гісторыя ==
Сфарміравалася не пазней XV ст. уздоўж старога Смаленскага тракта. З’яўлялася адной з галоўных усходніх планіровачных восей Гродна. У XVI ст. ад гaрадскога рынку вуліца забудоўвалася ў асноўным дамамі рамеснікаў — 46 з 49 вулічных участкаў знаходзіліся ва ўласнасці мяшчан. Адным з нешматлікіх шляхецкіх уладальнікаў нерухомасці на Азёрскай вуліцы быў «боярин господарский» Мацейка Петрашкевіч.
У 1567 перад Смаленскай брамай знаходзілася так званая «Крывая карчма», якая пазней належала манахіням-брыгіткам, а за ей — ужо за горадам — гарадская шыбеніца. У 1634 усходні тракт, які быў працягам Азёрскай вуліцы, адным з пісараў гродзенскага земскага суда быў апісаны як «дорога Великая, которая идет з… Городна до Скидля».
З цягам часу на вуліцы стала больш шляхецкіх сядзіб. На працягу XVIII ст. працэс пераразмеркавання ўладанняў і выціскання з вуліцы мяшчанскай уласнасці паглыбіўся.
З XVII ст. на архітэктурны стыль вуліцы паўплываў манастыр брыгітак, на тэрыторыі якога захаваўся помнік драўлянага дойлідства — лямус, і будынак манастыра езуітаў, які выходзіў на вуліцу бакавым фасадам.
У рэвізіі горада 1680 было запісана, што толькі 13 участкаў належала мяшчанам. Паўднёвы бок Азёрскай вуліцы ў той час складаўся з 10 гарадскіх участкаў ды 4 земскіх сядзіб, а таксама зямельнага комплексу кляштара брыгітак. На паўночным баку вуліцы знаходзіліся ўчасткі кляштара езуітаў і па два ўчасткі гарадскога ды земскага падпарадкавання.
У XVII—XVIII стст. на вуліцы былі пабудаваны такія важныя аб’екты, як комплекс Брыгіцкага кляштара (№ 27), частка Езуіцкага калегіума («Старая Бурса» і гаспадарчыя пабудовы) (№ 2), палац Бжастоўскіх (пазней палац Сапегаў — больш вядомы, як «Баторыеўка») (№ 1).
У 1780 з 33 участкаў Азёрскай вуліцы толькі адзін знаходзіўся ў распараджэнні горада. У выніку згаданых маёмасных адносін колькасць вулічных участкаў на Азёрскай вуліцы зменшылася з 49 (XVI ст.) да 33 (канец XVIII ст.).
У 1864 вуліца змяніла назву на Купецкую.
У 1907 па вуліцы Купецкай дамамі валодалі:
№ 3 — Ямант;№ 4 — дом праваслаўнага духавенства;№ 5 — Фількевіч;№ 6 — Булькаўштэйн;№ 7 — Аўгусевіч;№ 8 — Каўфман;№ 9 — Іофэ;№ 10 — Прусак (пасля Борэр);№ 11 — Абрамскі;№ 12 — Тарасевіч;№ 13 — Вільнер;№ 14 — Балун;№ 16 — Капельман;№ 18 — Сапачынскі; № 19 — Калецкі;№ 20 — Троп; № 21 — Гінзбург; № 22 — Бартноўскі; № 23 — Макараў;№ 24 — Міхальскі; № 25 — Шарашэўскі; № 27 — рымска-каталіцкі жаночы кляштар; № 28 — Казлоўская (пасля Кацэнэленбоген); № 29 — Восінскі; № 30 — Емяльянаў; № 31 — Стрыйскі; № 32 — Жамойцель; № 34 — Шэгідзевіч (пасля Дышко); № 36 — Дышко;№ 38 — Шарашэўскі; № 40 — Алісоўскі; № 42 — Казлоўскі (пасля Грэчка);№ 44 — Шварц.
Нягледзячы на складаныя часы, нядрэнна захавалася жылая забудова канца XIX ст. — пачатку XX ст., у 1960—1970 праводзілася яе рэканструкцыя, падчас якой змянілася архітэктурнае аблічча значнай колькасці будынкаў.
== Будынкі ==
=== Няцотны бок ===
№ 1:
Былы Палац Сапегаў у Гродна, «Баторыеўка» ці «Дом караля Стэфана Баторыя». Трохпавярховы будынак. Знаходзіцца на рагу плошчы Савецкай. Помнік архітэктуры XVII ст., адзін з самых старажытных свецкіх будынкаў горада.
Пабудаваны прыкладна ў сярэдзіне XVII ст. і за час свайго існавання неаднаразова перабудоўваўся. Будынак уяўляе сабой трохпавярховы мураваны атынкаваны палац, першапачаткова Г-падобны ў плане. Галоўным, доўгім фасадам выходзіў на Рынак. Магчыма, што паводле праектнага плана палац павінен быў мець сіметрычныя бакавыя крылы, з якіх было пабудавана толькі адно. На дваровым фасадзе меў адкрытыя галерэі і вялікі скразны аркавы праезд па цэнтры. Захаваўся план рэканструкцыі палаца ў 1717. Самае ранняе адлюстраванне фасадаў вядома па гравюры 1867 Напалеона Орды, на якім аднак адсутнічае адзін стаўпец акон. Як мяркуюць даследчыкі, самым стойкім дэкаратыўным элементам будынка з’яўляецца аздоба акон: дзве паўкалоны, якія падтрымліваюць шырокую панэль перакрыцця, што характэрна для архітэктуры Рэнесанса. Асаблівасцю будынка таксама з’яўляюцца парныя шырокія руставаныя лапаткі на сучасных рэштках былога палаца.
Цяпер увесь будынак займае кафедра анатоміі медуніверсітэта, пры якой адчынена анатамічная экспазіцыя «Гродзенская кунсткамера», пры якой прадстаўлены каля 80 экпанатаў чалавечых пачварнасцяў, некаторыя з іх сустракаюцца вельмі рэдка.
№ 3: Двухпавярховы будынак. Пабудаваны ў 1990—2000-х гг.
У пачатку XX ст. тут стаяла камяніца Яманта (Ямонта), пазней — Якуба Любіча. На 1911 тут жыў урач Хаім Шапіpa. На 1928 у ім працавалі пякарня Ёзеля Каплана і склеп Ю. Беркі. Будынак знішчаны ў 1944.
Будынак займае медыцынскае таварыства «Біотыка».
№ 5: Двухпавярховы будынак. Вядомы як «дом Касцялкоўскіх». Год пабудовы — 1870. Гісторыка-культурная каштоўнасць.
Двухпавярховы атынкаваны цагляны дом, дэкаратыўная аздоба якога сканцэнтравана на другім паверсе параднага фасада будынка (першы паверх яе страціў пасля шматлікіх перабудоваў). Карніз і дэкаратыўны міжпаверхавы пояс прафіляваны. Вокны другога паверха аздоблены падаконнымі цаглянымі ліштвамі і сандрыкамі з замкамі, міжаконныя прасценкі расчленены шматпластовымі пілястрамі. Фасад на першым паверсе мае аркавы праезд і рэшткі параднага ўвахода. Фасад мае два балконы, якія страцілі пepшапачатковы выгляд літых чыгунных крат. Будынак — прыклад эклектыкі ў ансамблі.
Першапачаткова камяніца належала Касцялкоўскім, пазней — Фількевічам. У доме жыў гісторык С. Касцялкоўскі, вольнапрактыкуючы ўрач Маісей Вольф (1903), вольнапрактыкуючы ўрач Энгельгард (1915). У розныя часы ў доме працавалі: аптэчная крама Развадоўскага і Атовіча (1895), крама Берты Тыпограф (з 1919), цырульня Каятана Савінскага, крамы Абрама Віліна, Тыпограф Берты і Квінты Стэфані (1928), аптэчны склад Эліі Лацкага (1938).
Цяпер у будынку зняходзяцца сувенірна-кветкавая крама «Архідэя», на яе месцы ў 2012 адкрылася крама жаночых штучак «Сарока», крама «Сантэхніка».
№ 7: Двухпавярховы будынак. Год пабудовы — 1870. Гісторыка-культурная каштоўнасць. Вядомы як «дом Аўгусевіча».
Двухпавярховы дом атынкаваны, дэкаратыўная аздоба якога сканцэнтравана на другім паверсе параднага фасада будынка. Першы паверх страціў аздабленне пасля ш