
Ву́ліца Ка́рла Ма́ркса — вуліца ў Ленінскім раёне Мінска, адна з цэнтральных вуліц горада. Названа ў гонар Карла Генрыха Маркса (1818—1883), нямецкага філосафа, эканаміста, палітычнага журналіста. Да 1922 года звалася вуліцай Свярдлова, раней таксама звалася Падгорнай і вуліцай Новы Рынак.
Уся забудова адрозніваецца высокім архітэктурна-мастацкім узроўнем, а 25 будынкаў з ліку размешчаных на вуліцы ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
== Гісторыя ==
Сучасная вуліца ўзнікла ў канцы XVIII стагоддзя, больш выразна сфарміравалася ў адпаведнасці з праектным планам 1797—1800 гадоў. Ішла ад Новага рынка да гарадской заставы (раён скрыжавання з вул. Валадарскага) і звалася Лошыцкай. З 1840-х гадоў — Базарнай, таму што за гарадской заставай кіпеў рынак. З сярэдзіны XIX стагоддзя ранейшая драўляная забудова стала паступова замяняцца каменнай. З другой паловы XIX стагоддзя і да 1922 года звалася Падгорнай. У той жа час вуліцу працягнулі да скрыжавання з Серпухаўскай (Свярдлова). Функцыянальны характар вуліцы змяніўся на адміністрацыйны ў пачатку XIX стагоддзя — на ёй размясціліся аддзяленне банка, паліцэйскае кіраванне, абшчына Чырвонага крыжа, Мінскі гарадскі тэатр, Марыінская жаночая гімназія, архірэйскі падворак і іншыя грамадскія аб’екты. Да 1913 года забудова Падгорнай пераважна была каменнай. Тым не менш у некаторых частках вуліцы сустракаліся і драўляныя хаты. Пасля лютаўскай рэвалюцыі 1917 года жыццё ўсяго горада рэзка змянілася. У 1922 годзе яна атрымала імя Свярдлова.
У 1920-30-я гады да старых будынкаў падчас рэканструкцыі дабудавалі адзін-два паверхі.
У гады нямецкай акупацыі вуліца насіла назву Kommandantur straße. Забудова вуліцы моцна пацярпелая падчас Вялікай Айчыннай вайны. У паваенны перыяд была часткова адноўлена, часткова нанова забудавана 4—5-павярховымі жылымі і адміністрацыйнымі будынкамі.
== Размяшчэнне ==
Праходзіць у Ленінскім раёне Мінска ад мяжы з Маскоўскім і Кастрычніцкім раёнамі да мяжы з Партызанскім раёнам.
Праходзіць ад вуліцы Свярдлова да вуліцы Янкі Купалы.
Перасякае вуліцы:
Валадарскага,
Камсамольскую,
Леніна,
Энгельса,
Чырвонаармейскую.Праходзіць паміж праспектам Незалежнасці і вуліцай Кірава практычна паралельна ім.
Побач з вуліцай Карла Маркса размешчаны станцыі метрапалітэна Плошча Леніна, Купалаўская і Кастрычніцкая.
== Рух транспарта ==
Рух транспарта на значнай частцы вуліцы аднабаковы. Грамадскі транспарт па вуліцы не ходзіць.
Па рашэнні Мінгарвыканкам вуліца Карла Маркса стане першай пешаходнай вуліцай Мінска. У 2012 пачнецца першы этап рэканструкцыі ад вуліцы Валадарскага да Камсамольскай. Вуліца стане пешаходнай сувяззю паміж Мінскім чыгуначным вакзалам, бульварам па вуліцы Леніна і гістарычным цэнтрам.
== Характэрныя будынкі і збудаванні ==
Нумарацыя дамоў — ад вуліцы Свярдлова. Большасць будынкаў 4-х і 5-павярховыя і пабудаваны ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе.
Уся забудова адрозніваецца высокім архітэктурна-мастацкім узроўнем, а 25 будынкаў з ліку размешчаных на вуліцы ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
На вуліцы Карла Маркса размяшчаецца шэраг вышэйшых дзяржаўных устаноў Беларусі (Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны сакратарыят Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь, Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь), корпус № 2 Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, пасольствы, разнастайныя грамадскія аб’екты.
На скрыжаванні з вуліцай Энгельса знаходзіцца Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, на скрыжаванні з вуліцай Чырвонаармейскай — Цэнтральны Дом афіцэраў. Паміж імі на вуліцу Карла Маркса выходзіць Александраўскі сквер.
=== Па няцотным баку ===
==== Ад Свярдлова да Валадарскага ====
Да рэвалюцыі на рагу з вул. Каломенскай (Свярдлова) знаходзіліся тры двухпавярховых каменных будынка, у якіх размяшчаліся жаночая лячэбніца, пральня, бляхарня, пякарня і булачная, жылыя памяшканні. Далей два каменных аднапавярховых будынка займала Мінская абшчына сясцёр міласэрнасці Чырвонага Крыжа (вул. Падгорная № 3).
Напачатку 50-х гг. XX ст. старая забудова знесена, пачатак участку адышоў пад праезную частку вуліцы Свярдлова.
№ 1 (Свярдлова № 5) — будынак (1953 год, арх. Р. Гегарт), гісторыка-культурныя каштоўнасць рэгіянальнага значэння. Раней на гэтым месцы размяшчалася Мінская абшчына сясцёр міласэрнасці Чырвонага Крыжа, заснаваная губернатарам А. А. Трубяцкім. Пачала працаваць з 1903 года. У склад абшчыны ўваходзілі старэйшая і 14 штатных сясцёр міласэрнасці, якія даглядалі за хворымі ў бальніцах, ваенным лазарэце і на прыватных кватэрах. У 1904 годзе на існуючых пры абшчыне курсах адбыўся першы выпуск сясцёр міласэрнасці. У тым жа годзе выпускніцы адправіліся на Далёкі Усход і ў Самару, куды прыбывалі параненыя з руска-японскага фронту. Атрад мінскіх сясцёр міласэрнасці ў 1908 годзе ўдзельнічаў у барацьбе з халерай у Мазырскім павеце, у 1910 годзе змагаўся з тыфам, шкарлятынай і воспай у Мінскай губерні, у 1911 годзе выехаў на дапамогу якія галадалі ў Акмалінскую, Табольскую і Закаспійскую губерні. Мінская абшчына сясцёр міласэрнасці Чырвонага Крыжа ў 1911 годзе арганізавала ў горадзе хуткую дапамогу, у 1914 годзе пабудавала для лякарні новы двухпавярховы каменны будынак на 40 месцаў. З пачаткам першай сусветнай вайны сфарміравала і адправіла на фронт шпіталь на дзвесце коек, пазней пашырыла яго да васьмісот.Пасля Вялікай Айчыннай вайны на месцы абшчыны сясцёр міласэрнасці па праекце архітэктара Р. Гегарта ўзведзены чатырохпавярховы будынак. у якім цяпер знаходзяцца Мінскі абласны суд і прыёмная Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.
№ 3 — чатырохпавярховы будынак (пачатак XX ст.), гісторыка-культурныя каштоўнасць рэгіянальнага значэння. У 1930-я гг. трохпавярховы жылы дом з бакалейнай крамай быў надбудаваны. Цяпер тут размяшчаецца Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.
№ 5 (Валадарскага № 20) — будынак, у якім размяшчалася народная міліцыя ці Чырвоны дом (пачатак XX ст.), гісторыка-культурныя каштоўнасць рэгіянальнага значэння. Раней тут размяшчаліся гарадская паліцэйская ўправа, вышукное аддзяленне, павятовая земская ўправа, адрасны стол, камітэт апякунства аб народнай цвярозасці і павятовы з’езд земскіх начальнікаў. Сёння ў гэтым будынку размяшчаецца Упраўленне дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.
==== Ад Валадарскага да Камсамольскай ====
Да рэвалюцыі гэты квартал быў падзелены напалам Захар’еўскім завулкам, якія злучаў вуліцы Захар’еўскую (пр. Незалежнасці) і Падгорную (Карла Маркса). Захар’еўскі завулак цяпер не існуе. Праходзіў ён прыкладна ад пешаходнага праходу пад аркай каля крамы «Падпісныя выданні», што на пр. Незалежнасці, і ўздоўж левага фасада дома № 17 па вуліцы К. Маркса. Ад Серпухаўскай (Валадарскага) да Захар’еўскага завулка на вуліцу Падгорную (К. Маркса) выходзілі два каменных двухпавярховых будынка з жылымі памяшканнямі, яткай, каўбаснай крамай і складам каўбасы.
Таксама на гэтым участку размяшчаліся жылыя драўляныя і каменныя хаты, гаспадарчыя пабудовы, сад. Частка дарэвалюцыйнай забудовы пры паваеннай рэканструкцыі вуліцы Камсамольскай (Багадзельнай) адышла пад праезную частку.
№ 7 (Валадарскага № 19) — трохпавярховы будынак (канец XIX ст.), гісторыка-культурныя каштоўнасць рэгіянальнага значэння.
№ 9 — трохпавярховы будынак (пачатак XX ст.; 1950-я), гісторыка-культурныя каштоўнасць рэгіянальнага значэння. У 1950-я гады будынак быў надбудавана да трох паверхаў.
№ 11 — будынак (пачатак XX ст.), гісторыка-культурныя каштоўнасць рэгіянальнага значэння.
№ 13а —
№ 15 — будынак (пачатак XX ст.), гісторыка-культурныя каштоўнасць рэгіянальнага значэння.
№ 17 — дом Ленскага, будынак былога Мінскага таварыства аматараў прыгожых мастацтваў (пачатак XX ст.), гісторыка-культурныя каштоўнасць рэгіянальнага значэння. Раней у гэтым будынку ім размяшчаліся: Рускі грамадскі сход, тэатральная зала, більярд, малочная крама, жылыя памяшканні. Мінскае таварыства аматараў вытанчаных мастацтваў размясцілася тут у 1899 годзе. З 1917 года ў гэтым будынку дзейнічала друкарня Земскага саюза. Падчас Вялікай Айчыннай вайны частка будынка была страчана. У 1948 годзе ў інстытуце «Белдзяржпраект» у майстэрні У. Вараксіна архітэктарам Нікоравым выкананы праект аднаўлення будынка, у адпаведнасці з якім быў надбудаваны трэці паверх.
№ 19 — дом Мунвеза (канец XIX ст.), гісторыка-культурныя каштоўнасць рэгіянальнага значэння. У будынку знаходзілася кіраванне электратэхнічнай канторы «Інжынер» (сама кантора размяшчалася на рагу вуліц Захар’еўскай (пр. Незалежнасці) і Петрапаўлаўскай (Энгельса), 88/26). Кантора была заснавана Першай паўночна-заходняй арцеллю тэхнікаў, інжынераў, каморнікаў, ляснічых, аграномаў. Абслугоўвала памешчыцкія гаспадаркі — узводзіла для іх жалезабетонныя пабудовы.
№ 21 — дом Кругера (1930-я гады; 1950-я гады), гісторыка-культурныя каштоўнасць рэгіянальнага значэння. У гэтым будынку размяшчалася крама Ф. М. Барсука, дзе гандлявалі машынамі для цэментава-пясочнай вытворчасці, шалямі, пажарнымі інструментамі, помпамі, маторамі — нафтавымі і лакамабілямі, млынавымі машынамі і інш. Ф. М. Барсук узначаліў таксама галоўную кантору па продажы медыка-механічнага зубалячэбнага абсталявання і металічных ложкаў варшаўскіх фабрык.
№ 21а —
№ 23 (Камсамольская № 34) — будынак (першая палова XX ст.; 1940—1950-я гады), гісторыка-культурныя каштоўнасць рэгіянальнага значэння.
==== Ад Камсамольскай да Леніна ====
№ 25 (Камсамольская № 29) — будынак (пачатак XX ст.; 1946), гісторыка-культурныя каштоўнасць рэгіянальнага значэння.
№ 27 — будынак (канец XIX ст.; 1930-я гады; 1956), гісторыка-культурныя каштоўнасць рэгіянальнага значэння.
№ 29 — будынак былой жаночай Марыінскай гімназіі (1879 год), гісторыка-культурныя каштоўнасць рэгіянальнага значэння. Сямікласная Марыінская жаночая гімназія адкрыта ў 1899 годзе. Марыінскай яна звалася таму, што адносілася да ведамства ўстаноў імператрыцы Марыі Фёдараўны. У 1912 годзе ў каменным двухпавярховым будынку займалася 560 вучаніц. Выпускніцы атрымлівалі права працаваць хатнімі настаўніцамі і адкрываўся доступ да Вышэйшых жаночых курсаў без іспытаў. Сярод вучаніц жаночай гімназіі народная артыстка СССР Лідзія Ржэцкая, народная артыстка БССР Вера Пола, камерная спявачка Ірма Яўнзем. У 1920-х — пачатку 1930-х гадоў будынак належаў палітэхнікуму, з сярэдзіны 30-х — Дзяржаўнай карціннай галерэі. Пасля Вялікай Айчыннай вайны быў дабудаваны трэці паверх. Цяпер у будынку — паштовая служба і Музей сувязі.
№ 31 — эканамічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, будынак былой Мінскай вышэйшую партыйнай школы (1937 год), гісторыка-культурныя каштоўнасць рэгіянальнага значэння. Мінская вышэйшая партыйная школа, створаная ў 1956 годзе на базе Рэспубліканскай партыйнай школы пры ЦК КПБ, займалася падрыхтоўкай і перападрыхтоўкай партыйных, савецкіх і камсамольскіх працаўнікоў, працаўнікоў друку, радыё і тэлебачанні. У сувязі з забаронай Вярхоўнага Савета БССР дзейнасці КПСС-КПБ на тэрыторыі Беларусі ў 1991 годзе спыніла сваю дзейнасць.
№ 33 (Леніна № 16) — будынак Белкамунбанка (1932[удакладніць], арх. Максімаў, Бранштэйн; 1950-я гады), гісторыка-культурныя каштоўнасць рэгіянальнага значэння. Адна з першых савецкіх новабудоўляў. Газета «Звязда» 7 чэрвеня 1927 года пісала пра яго ў нататцы «Пабудова вялікага дому ў Мінску»:
А 1 верасня 1928 года газета «Рабочий» (цяпер «Советская Белоруссия») паведаміла:
Дом меў дробавы нумар 43/36, на першым паверсе размяшчаўся магазін «Масла, малако, сыр».
1 чэрвеня 1935 года ў доме пачала дзейнічаць узорная гастранамічная крама Мінхарчгандлю з аддзеламі: булачным, малочным, кандытарскім, рыбным. У краме быў вялікі выбар він і тытунёвых вырабаў. Пры магазіне было адчынена кафэ, якое працавала з 9 гадзін раніцы да 2 гадзін ночы.
№ 35 (Леніна № 11) — будынак (канец XIX ст.; 1930-я гады; 1950-я гады), архітэктар М. Драздоў, гісторыка-культурныя каштоўнасць рэгіянальнага значэння.
№ 37 — будынак (канец XIX ст.; 1930-я гады; 1950-я гады), гісторыка-культурныя каштоўнасць рэгіянальнага значэння. Падчас вайны быў пашкоджаны і ў 1950-х перабудаваны, набыўшы сучасны выгляд. Зараз у будынку размяшчаецца пасольства Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі. На фасадзе дома ўстаноўлена пасольствам Італіі ў знак сяброўства копія дошкі, падараванай Беларуссю Падуанскаму ўніверсітэту ў 1992 годзе. На дошцы выяўлены беларускі першадрукар Францішак Скарына, а ніжэй адліты тэкст на беларускай (тарашкевіца) і італьянскай мовах:№ 37а —
№ 39 (Энгельса № 14) — жылы будынак (канец XIX ст.; 1930-я гады; 1950-я гады), гісторыка-культурныя каштоўнасць рэгіянальнага значэння. У 1860-я гады на гэтым месцы быў пабудаваны будынак Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу, галоўным прызначэннем якого было вядзенне радаводных кніг і выдача пасведчанняў аб дваранстве. З 1864 года ў канцэртнай зале дваранскага сходу праходзілі тэатральныя прадстаўленні, а ў 1894 годзе — выстаўка садоўніцтва, агародніцтва і кветкаводства.
У 1917 годзе з-за таго, што Першы Усебеларускі з’езд, які праходзіў у гарадскім тэатры, зацягнуўся, узніклі праблемы з гараджанамі, якія адстойвалі сваё права на вольны час. Была прынята пастанова:
У 1920—30-я гады тут размяшчаўся Дом камуністычнага выхавання імя К. Маркса. На літаратурных вечарах, які праходзілі ў ім бывалі Янка Купала, Якуб Колас, Цішка Гартны і інш. Падчас вайны будынак быў зруйнаваны. У сучасным будынку ў 1960—90-х на першым паверсе размяшчаўся магазін «Саюздрук». У 1990 годзе ўладкаваны ўваход у метро на станцыю «Купалаўская».
№ 43 — Крытыя тэнісныя корты.
№ 45 (Янкі Купалы № 15) — будынак (канец XIX ст.; 1930-я гады; 1950-я гады), гісторыка-культурныя каштоўнасць рэгіянальнага значэння.
=== Па цотным баку ===
№ 2 (Свярдлова № 7) — будынак (1930-я) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000243
№ 4 — будынак (пачатак XX ст.; 1950-я), гісторыка-культурныя каштоўнасць рэгіянальнага значэння.
№ 6 (Валадарскага № 22) — будынак (першая палова XX ст.; 1940—1950-я гады), гісторыка-культурныя каштоўнасць рэгіянальнага значэння.Да рэвалюцыі квартал ад вуліцы Валадарскага да вуліцы Камсамольскай меў № 132. На вул. Падгорную выходзілі ўчасткі № 11-17.
На ўчастку № 11 стаялі драўляныя і адзін каменны аднапавярховы дамы з жылымі памяшканнямі, крамай бляхара, тытунёвай крамай, а за ім размяшчаўся сад. На ўчастку № 12 размяшчаліся драўляны і каменны жылыя дамы, драўляная фруктовая крама, сад займаў таксама значную частку ўчастку. На ўчастку № 13 на вуліцу выходзіў аднапавярховы драўляны дом, за якім знаходзіліся каменны двухпавярховы і драўляны аднапавярховы жылыя хаты і сад. На ўчастку № 14 комплекс будынкаў (1903—1907), якія належылі аддзяленню Дзяржаўнага банка: будынак банка, жылы флігель, гаспадарчыя пабудовы, плот з брамай. На ўчастку да рэвалюцыі № 15 знаходзіліся жылы драўляны аднапавярховы дом і драўляныя павець. На ўчастку № 16 — драўляны аднапавярховы яўрэйскі малітоўны дом і драўляная павець. На ўчастку № 17 быў размешчаны змяшаны двухпавярховы дом з боку вул. Падгорнай і каменны двухпавярховы дом з боку Багадзельнай, унутры ўчастку знаходзіліся драўляны аднапавярховы дом і дзве драўляныя павеці.
№ 8 (Валадарскага № 21) — будынак (першая палова XX ст.; 1940—1950-я гады, У. М. Вараксін), гісторыка-культурныя каштоўнасць рэгіянальнага значэння. У 1930-я гады на гэтым месцы быў пабудавана аўтаматычная тэлефонная станцыя ў стылі канструктывізму (архітэктар Г. Якушка), якая распачала працу ў лістападзе 1932 года і зруйнавана падчас вайны. У сучасным будынку размешчаны аддзяленне Беларусбанка, мастацкая галерэя «БелАрт», Беларускі саюз мастакоў і Дзіцячая мастацкая школа № 1 імя В. К. Цвіркі. На фасадзе ўстаноўлена шыльда з выявай В. К. Цвіркі:№ 8а —
№ 10 — Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па шахматах і шашках (архітэктары А. Суслаў, С. Неўмывакін). Дзякуючы старанням чэмпіёна свету А. Я. Карпава і ініцыятыве старшыні шахматнай федэрацыі БССР акадэміка М. С. Місюка, было прынята рашэнне аб будаўніцтве ў Мінску «Палаца шахмат і шашак». Шахматыстам быў перададзены двухпавярховы будынак па вул. К. Маркса, 10, дзе да гэтага быў інстытут тэхнічнай інфармацыі. Рэканструкцыя затрымалася ў сувязі з правядзеннем у горадзе турніру футбалістаў(руск.) бел. Алімпійскіх гульняў 1980 года. У будынку часова размясціўся Алімпійскі камітэт БССР. Працы былі завершаны ў 1985 годзе.У тым жа годзе ў палацы прайшоў чэмпіянат СССР па шахматах (1-я ліга), у 1986 годзе адбыўся міжнародны шахматны турнір і паўфінальны матч прэтэндэнтаў на званне чэмпіёна свету паміж Р. Ваганянам і А. Сакаловым. У 1987 годзе прайшоў фінал чэмпіянату СССР і міжнародны жаночы турнір, у 1988 годзе кубак СССР па шахматах. Акрамя таго, тут праходзілі ўсе чэмпіянаты Беларусі, чэмпіянаты спартыўных таварыстваў, горада Мінска, матчавыя сустрэчы. Праводзіцца мноства спаборніцтваў па шашках. Так у лістападзе 1986 года тут адбыўся фінальны матч на званне чэмпіёнкі свету па міжнародных шашках сярод жанчын паміж А. Альтшуль і З. Садоўскай. У 1987 годзе Палац прыняў удзельніц чэмпіянату свету па міжнародных шашках.
№ 12 — будынак Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Рэспублікі Беларусь (1903—1907), гісторыка-культурныя каштоўнасць рэгіянальнага значэння. На 1-м паверсе раней размяшчаліся вартавое памяшканне, кватэры кіраўніка і служачых банка, а на другім — Мінскае аддзяленне Дзяржаўнага банка. Пасля рэвалюцыі ў будынку знаходзіўся Цэнтральны Камітэт Камуністычнай партыі Беларусі (1920—1930-я) і ЛКСМБ, народны камісарыят фінансаў БССР, рэдакцыя часопіса «Работніца і сялянка», выканкам гарсавета (з 1933) і іншыя дзяржаўныя ўстановы. У ходзе рэканструкцыі 1934 года быў надбудаваны 3-ці паверх. З у будынку размяшчаўся Дзяржаўны музей БССР.
№ 12а — будынак (другая палова XIX ст.), гісторыка-культурныя каштоўнасць рэгіянальнага значэння.
№ 14 — будынак «Белэнерга» (1950—1952 гады, арх. Р. Гегарт, Я. Шапіра), гісторыка-культурныя каштоўнасць рэгіянальнага значэння.
==== Ад Камсамольскай да Леніна ====
№ 16 (Камсамольская № 31) — будынак (канец XIX ст.; 1936—38 гады, арх. А. Дзянісаў; 1950-я гады), гісторыка-культурныя каштоўнасць рэгіянальнага значэння. У будынку размяшчаўся Наркамлес БССР. У адпаведнасці з праектам 1945 года ў першапачатковае архітэктурнае рашэнне былі ўнесены значныя змены.
№ 18 — будынак (1950-я гады), гісторыка-культурная каштоўнасць. У 1904 годзе ў гэтым будынку пачалі працаваць хіміка-бактэрыялагічны кабінет і лабараторыя доктара В. М. Камоцкага. У лабараторыі неаднаразова рабіліся аналізы рачной і вадаправоднай вады.
№ 18а —
№ 20 — дом Стравінскага (другая палова XIX ст.; 1950-я гады), гісторыка-культурныя каштоўнасць рэгіянальнага значэння. У 1886 годзе тут заснавана народніцкая арцель металістаў, якая дзейнічала па прынцыпе камуны. Вяла рэвалюцыйную дзейнасць, завошта падвяргалася пастаянным пераследам паліцыі і, праіснаваўшы каля паўгода, закрылася.
№ 22 — будынак (першая палова XX ст.; 1940—1950-я гады, арх. А. Брэгман), гісторыка-культурныя каштоўнасць рэгіянальнага значэння. Збудавана як інтэрнат партшколы пры ЦК ВКП(б)Б.
№ 22а — інтэрнат Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (1980, архітэктар А. Канстанціновіч).
№ 24 — будынак (пачатак XX ст.; 1950-я гады), гісторыка-культурныя каштоўнасць рэгіянальнага значэння.
№ 26 — будынак (другая палова ХІХ ст. або 1902; 1932; 1950-я гады), гісторыка-культурныя каштоўнасць рэгіянальнага значэння.
№ 28 (Леніна № 18) — будынак (канец XIX ст.; 1930-я гады; 1949—1951, арх. А. Брэгман), гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння. Пасля вайны выкарыстоўваўся як жылы дом з авіяцыйнымі касамі і міжгародным тэлефонам на першым паверсе.
==== Ад Леніна да Энгельса ====
№ 30 (Леніна № 13) — дом Свянціцкага (канец ХІХ — пачатак XX стагоддзя, арх. Генрых Гай), помнік архітэктуры ў стылі мадэрн, гісторыка-культурныя каштоўнасць рэгіянальнага значэння. Пабудаваны як даходны дом. Належаў доктару Сігізмунду Карлавічу Свянціцкаму. У гэтым доме таксама размяшчаліся магазін Чырвонага Крыжа і жылыя памяшканні. У 1930-я гады дом зваўся Першым Домам Саветаў і быў свой час аблюбаваны творчай, навуковай і партыйнай эліта, пра што сведчаць шматлікія мемарыяльныя дошкі на фасадзе будынка.У жніўні-верасні 1920 года тут спыняўся Фелікс Дзяржынскі, які займаўся ўмацаваннем працы Мінскага губчака і асобага аддзела Чырвонай Арміі. Тут таксама жылі вядомыя дзяржаўныя дзеячы А. Чарвякоў, М. Галадзед, П. Панамарэнка, К. Мазураў, вучоныя М. Нікольскі, М. Мацэпура, пісьменнік Цішка Гартны. У гэтым доме знаходзіцца Дзяржаўны літаратурны музей Петруся Броўкі, дзе народны паэт Беларусі, акадэмік, ганаровы грамадзянін Мінска жыў i працаваў з 1951 па 1980 год.№ 32 —
№ 34 — будынак (1930-я гады, арх. С. Гайдукевіч; 1950-я гады), гісторыка-культурныя каштоўнасць рэгіянальнага значэння.
№ 34а — будынак (1930, арх. С. Гайдукевіч), гісторыка-культурныя каштоўнасць рэгіянальнага значэння.
№ 36 (Энгельса № 16) — Дом пісьменнікаў (канец XIX ст.; 1930-я гады; 1950—1953 гады, арх. А. Брэгман), гісторыка-культурныя каштоўнасць рэгіянальнага значэння. Раней на гэтым месцы стаяў дом Юхновіча, дзе размяшчалася бюро грамадзянскіх інжынераў «Гай, Свянціцкі & Co», якое распрацоўвала эскізы, праекты, планы, каштары