Вуліца Пралетарская (былая Фельдмаршалаўская) — вуліца ў цэнтральнай частцы горада Гомеля. Працягласць 1150 м, ад плошчы Леніна да вуліцы Фрунзэ.
== Назвы ==
Гістарычная назва — Фельдмаршалаўская, нададзена ў гонар аднаго з былых уладальнікаў Гомеля, фельдмаршала П. А. Румянцава-Задунайскага. У 1920-я гады была перайменавана савецкай уладай ў гонар пралетарыяту. Сучаснае аблічча вуліцы фармавалася ў 1960-70-я гады.
== Перасякае вуліцы ==
Леніна плошча
Праспект Леніна
Спартака
Гагарына
Маісеінкі
Фрунзэ
== Гісторыя ==
Адна з найстарэйшых вуліц горада (на картах з’яўляецца з пачатку 19 стагоддзя). З’яўлялася прамым працягам вуліцы — Румянцаўскай (цяпер Савецкая), цэнтрам так званай Спасавай слабады (стараабрадскага селішча, узніклага ў канцы 17 ст.) і часткі Кагальнага рова (гістарычны раён горада Гомеля). У забудове пераважалі 1 і 2-павярховыя цагляныя і драўляныя хаты сядзібнага тыпу. На вуліцы размяшчаліся лакавы завод, чыгуналіцейная, кравецкая і карэтная майстэрні, крамы, цэнтральныя гарадскія публічныя лазні, дзіцячы прытулак княгіні Паскевіч, царкоўна-прыхадская вучэльня, стараабрадская царква (званіца захавалася ў двары адміністрацыйных будынкаў). Значэнне вуліцы ўзрасло з узвядзеннем новага моста праз раку Сож. Забудова прадстаўленая ў асноўным жылымі 1 і 2-павярховымі дамамі. Пры будоўлі вуліца падзяліла былое рэчышча Гаміюка на дзве часткі (сучасныя назвы Лебядзіная сажалка і Кагальны роў).
== Забудова ==
=== Няцотны бок ===
№ 5 — будынак пачатку ХІХ стагоддзя. Цяпер у будынку размяшчаецца офісы — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000056
№ 9 — аднапавярховы будынак (1881). Цяпер у ім размяшчаецца Гомельская абласная арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000056
№ 15 — двухпавярховы будынак, былы дом правадыра гарадскога дваранства (ХІХ стагоддзе). — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000059У гэтым будынку з сярэдзіны ліпеня да 19 жніўня 1941 г. знаходзіўся ЦК КП(б)Б. ЦК КП(б)Б разгарнуў работу па рэалізацыі пастановы ЦК ВКП(б) ад 18 ліпеня 1941 г. «Аб арганізацыі барацьбы ў тыле германскіх войск». Першы сакратар ЦК КП(б)Б П. К. Панамарэнка, сакратары М. Я. Аўхімовіч, У. Р. Ванееў, I. П. Ганенка, Ц. С. Гарбуноў, П. З. Калінін, У. Н. Малін, I. І. Рыжыкаў, Р. Б. Эйдзінаў, старшыня СНК БССР I. С. Былі