Вусце — курганны могільнік каля вёскі Вусце Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Могільнік знаходзіцца за 1 км на поўдзень ад вёскі, у лесе, злева ад дарогі на в. Казяны.
== Апісанне ==
74 насыпы вышынёй ад 0,5 да 1,5 м, дыяметрам ад 5 да 12 м. Вядомы з канца XIX стагоддзя. У 1893 годзе 4 курганы раскапаў Ф. В. Пакроўскі, абследаваў у 1972 годзе М. М. Чарняўскі. У 1982 годзе В. І. Шадыра і Л. У. Дучыц раскапалі 9 насыпаў. Пахавальны абрад — трупаспаленне на гарызонце (4 насыпы), каля вяршыні (1 насып), трупапалажэнне на гарызонце (1 насып), 3 курганы былі пустыя. Знойдзены жалезная сякера, наканечнік кап’я, нажы, жалезныя і бронзавыя спражкі, бронзавыя бразготкі, бранзалет, ляпны і ганчарны посуд. Датуецца VII—XI стагоддзямі, належаў балта-славянскаму насельніцтву.
== Літаратура ==
Дучыц, Л. У. Курганны могільнік (в. Вусце) / Л. У. Дучыц, В. І. Шадыра // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 144.
- Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча
- у заходняй частцы вёскі Бялавічы, на правым беразе р. Фядоска
- Івацэвіцкі раён
- Адзіночны курган перыяду ранняга сярэднявечча
- пас. Сялібка, 0,2 км на паўднёвы захад ад могілак
- Бабруйскі раён
- Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча
- в. Рагалі, 0,8 км на захад ад вёскі
- Бабруйскі раён
- Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча
- в. Панюшкавічы, 1,2 км на паўночны захад ад вёскі
- Бабруйскі раён
- Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча
- в. Мачулкі, урочышча Балотца
- Бабруйскі раён
- Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча
- в. Малева, урочышча Лука, у лесе
- Бабруйскі раён
- Адзіночны курган перыяду ранняга сярэднявечча
- за 1,4 км на захад ад в. Макаравічы Бабруйскага раёна
- Бабруйскі раён
- Гара Міндоўга
- г. Навагрудак, вул. Мінская
- Навагрудак
- Курганны могільнік-2
- в. Ясянец, на ўсход ад вёскі, на правым беразе р. Сіняя, 0,15 км на паўднёвы захад ад курганнага могільніка-1
- Бабруйскі раён
- Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча
- в. Макаравічы, 0,4 км на паўночны захад ад вёскі, урочышча Старыя Кладкі
- Бабруйскі раён
- Курганны могільнік-1
- в. Ясянец, 0,5 км на поўнач ад вёскі, на правым беразе р. Сіняя
- Бабруйскі раён
- Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча
- в. Гародчына, урочышча Капцы
- Бабруйскі раён
- Курганны могільнік
- за 2,2 км на паўночны захад ад вёскі Малая Гарожа
- Асіповіцкі раён
- Адзіночны курган перыяду ранняга сярэднявечча
- за 0,8 км на паўднёвы захад ад пасёлка Брожа
- Бабруйскі раён
- Курганны могільнік
- на паўночны захад ад вёскі в. Агула Асіповіцкага раёна
- Асіповіцкі раён
- Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча
- за 0,1 км на паўночны захад ад в. Банёўка Бабруйскага раёна
- Бабруйскі раён