Катэгорыя :
Жылая забудова / Прыватныя дамы
Тып :
будынак / жылы будынак
Месца :
Віцебская вобласць / Полацкі раён / Полацк
Шыфр : 213Г000614
Архітэктурны стыль : эклектыка, цагляны стыль
Датаванне : пачатак ХХ стагоддзя
Дом па Ніжне-Пакроўскай вуліцы, 26 (інв. № 250/С-2531). Жылы дом. Пабудаваны ў пачатку ХХ ст.
Архітэктура
Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак. Сцены складзены з ліцавой чырвонай цэглы. Багатая пластыка галоўнага фасада прадстаўлена самымі рознымі архітэктурна-дэкаратыўнымі элементамі: аркатурнымі паяскамі, падаконнымі нішамі, руставанымі пілястрамі. Аконныя праёмы першага паверха абрамлены руставанымі ліштвамі з замкавым каменем. Лучковыя аконныя праёмы другога паверха маюць абрамленні ў выглядзе стылізаваных паўкалонак. Сцены завершаны складаным прафіляваным карнізам.
Катэгорыя :
Жылая забудова / Прыватныя дамы
Тып :
будынак / жылы будынак
Месца :
Віцебская вобласць / Полацкі раён / Полацк
Шыфр : 213Г000614
Архітэктурны стыль : эклектыка, цагляны стыль
Датаванне : пачатак ХХ стагоддзя