Шыфр : 213Г000614
Архітэктурны стыль : эклектыка, цагляны стыль
Датаванне : пачатак ХХ стагоддзя

Дом па Ніжне-Пакроўскай вуліцы, 46 (інв. № 250/С-34174). Пабудаваны ў пачатку ХХ ст. Цяпер Дзіцячы музей Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.

Архітэктура

Двухпавярховы, прамавугольны ў плане будынак. Лучковыя аконныя праёмы галоўнага фасада абрамлены ліштвамі, плоскасці сцен дэкарыраваны лапаткамі, падаконнымі цягамі і нішамі. Сцены завершаны складаным прафіляваным карнізам з сухарыкамі. Выразнасць галоўнага фасада падкрэслена паўкалонкамі, якія абрамляюць аконныя праёмы другога паверха. Архітэктурны аб’ём будынка завершаны двухсхільным дахам.

Шыфр : 213Г000614
Архітэктурны стыль : эклектыка, цагляны стыль
Датаванне : пачатак ХХ стагоддзя
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты