
Катэгорыя :
Жылая забудова / Прыватныя дамы
Тып :
будынак
Месца :
Віцебская вобласць / Полацкі раён / Полацк
Шыфр : 213Г000614
Архітэктурны стыль : эклектыка, цагляны стыль
Датаванне : пачатак ХХ стагоддзя
Дом па Ніжне-Пакроўскай вуліцы, 48 (інв. № 250/С-2902). Пабудаваны ў пачатку ХХ ст. Не эксплуатуецца.
Архітэктура
Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак. Сцены складзены з чырвонай цэглы. Фасады маюць багатае аздабленне дэкаратыўнымі архітэктурнымі элементаімі падаконнымі нішамі, гарызантальнымі цягамі з сухарыкамі, прафіляваным карнізам. Лучковыя аконныя праёмы ўпрыгожаны сандрыкамі з крывалінейным завяршэннем і стылізаванымі паўкалонкамі. Будынак мае двусхільны дах.
Катэгорыя :
Жылая забудова / Прыватныя дамы
Тып :
будынак
Месца :
Віцебская вобласць / Полацкі раён / Полацк
Шыфр : 213Г000614
Архітэктурны стыль : эклектыка, цагляны стыль
Датаванне : пачатак ХХ стагоддзя