У другой палове 18-га ст. граф Антоні Тызенгаўз, падчас знаходжання на пасадзе падскарбія Вялікага Княства Літоўскага, у межах тых эканамічных рэформаў, каторыя ён праводзіў у краіне, выкарыстаў свой Пастаўскі маёнтак у якасці эксперыментальнай пляцоўкі для сваіх задумаў. У выніку чаго ён цалкам перабудаваў тагачасную цэнтральную Рынкавую плошчу горада. На плошчы з’явіўся дом урача, сумешчаны з аптэкай, каторая засталася і працуе да гэтага часу, гасцініца, школа, дамы рамеснікаў, заезныя двары, гандлёвы цэнтр і г.д. Была створана ўся неабходная інфраструктура для функцыянавання горада. Забудова была выканана ў модным тады стылі барока.

Частка дамоў па заходнім і паўночным баку плошчы захаваліся. На ўсходнім і паўднёвым баку плошчы амаль усе аўтэнтычныя будынкі былі знішчаныя савецкай уладай у пасляваенны перыяд.

Архітэктурны ансамбль былой Рыначнай плошчы 1760–1780-х гадоў унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай каштоўнасцей. Уключае будынкі па плошчы Леніна, 1, 9, 11, 13, 14, 15.

 

Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings