Шыфр : 213Г000969
Архітэктурны стыль : эклектыка
Датаванне : пачатак ХХ стагоддзя

Будынак былой гасцініцы «Лондан» па вуліцы Леніна, 3 (інв. № 250/С-33493) у Полацку.  Пабудаваны ў пачатку ХХ стагоддзя. Адміністрацыйны будынак.

Архітэктура

Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак. Галоўны фасад багата дэкарыраваны аконнымі абрамленнямі, падаконнымі нішамі, міжпавярховай прафіляванай цягай з сухарыкамі. Прамавугольныя аконныя праёмы першага паверха ўпрыгожаны сандрыкамі. Аконныя праёмы другога паверха маюць паўцыркульнае завяршэнне і абрамленне ў выглядзе пластычна насычаных ліштваў, якія імітуюць аркатурны пояс. Фасад дэкарыраваны скульптурнымі выявамі – маскаронамі. Сцены завершаны складаным прафіляваным карнізам з выкарыстаннем дробных дэкаратыўных элементаў.

Шыфр : 213Г000969
Архітэктурны стыль : эклектыка
Датаванне : пачатак ХХ стагоддзя
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты