Дом па Савецкай вуліцы, 23 — будынак у Гродне, размешчаны ў гістарычным цэнтры горада.
== Гісторыя ==
Першапачаткова дом належаў Севярыну і Тэадоры Ромерам. Севярын Мікалай Ромер — маршалак шляхты Гродзенскага павета, удзельнік паўстання 1863 г. (у яго часта збіраліся паўстанцы), быў знаёмы з Напалеонам Ордам, які бываў у гэтым доме і выявіў яго на адным з сваіх малюнкаў. У 1865 годзе пасля высылкі С. Ромера ў Томскую губерню будынак быў выстаўлены на продаж і быў набыты Моўшай і Лізай Ясяноўскімі, пасля перабудаваны пад гатэль «Пецярбургскі». Адначасова тут працавала крама рэйнскіх вінаў і каланіяльных тавараў. У пачатку 20 ст. будынак належаў Юдэлю і Раўбе Рыманам, якія пашырылі гатэль да 33 нумароў.
У сакавіку-красавіку 1919 года ў доме працавалі Беларускі нацыянальны камітэт, Беларуская павятовая рада, Цэнтральная беларуская рада Гродзеншчыны, клуб «Беларуская хатка», Грамада беларускай моладзі, курсы беларускай мовы, рэдакцыя газеты «Беларусь». У 20-я гады 20ст. змяшчалася рэдакцыя газеты «Nowy Dziennik Kresowy».
Падчас нямецкай акупацыі — Галоўнае мытнае ўпраўленне акупацыйнага ўрада, для якога гаспадар дома здаваў 9 жылых, 14 кабінетаў, 2 склады, прыёмную і 5 гаражоў за 195,1 рэйхсмарак. Пасля вызвалення горада ў будынку размяшчаўся інтэрнат педінстытута, і ў ім пражываў будучы пісьменнік Аляксей Карпюк. У той жа час тут дзейнічала падпольная беларуская антысавецкая арганізацыя, разгромленая НКУС у канцы 40 гг. У канцы чэрвеня 1947 г. гарвыканкам (які знаходзіўся тады па адрасе вул Сацыялістычная, 3) і педінстытут памяняліся будынкамі і ў гэты дом перасяліўся гарвыканкам з усімі службамі і аддзеламі. У 1961 г. у цокальным паверсе адкрылася кафэ «Пяльменная», якое пасля доўгага рамонту ператварылася ў рэстаран-бістро «Семафор». У 1963 у будынку знаходзілася бюро таварных экспертыз. У 1970 годзе ў будынку размяшчаліся ў тым ліку «Аблміжкалгаспраек