Замчышча — помнік абарончага дойлідства XIV—XVIII стст. Размешчаны ў паўночнай частцы в. Гарадок (Маладзечанскі раён).
== Апісанне ==
Авальны ў плане дзядзінец (60х40 м), абкружаны з поўдня вадзяным ровам (шырыня 25—30 м), захаду і поўначы — магутным земляным валам (вышыня да 10 м). З усходу ў разрыве валу стаяла вежа (засталася круглая пляцоўка дыяметрам каля 7 м), якая ахоўвала ўезд у замак. Да ўваходу ў замак цераз роў быў перакінуты драўляны мост. На дзядзінцы знаходзіліся мураваныя і драўляныя жылыя і гаспадарчыя пабудовы. Падчас раскопак знойдзеная кераміка XIV—XVIII стст., сярод якой вылучаецца паліваная кафля з раслінным арнаментам і выявай арла.
Комплекс збярогся часткова (засталіся валы, роў, падмуркі асобных будынкаў).
== Зноскі ==
== Літаратура ==
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].