Шыфр : 613В000337
Датаванне : другая палова X – XI стагоддзе
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Замэчак

Замэчак у Заслаўі — помнік археалогіі Х—ХІ стст., месца, дзе жыла Рагнеда з сынам Ізяславам.

== Гісторыя ==
Гарадзішча было ўзведзена ў адзін прыём у Х—ХІ стст. і з’яўляецца самым старажытным помнікам Заслаўя, і месцам першага пражывання яго насельнікаў.
Менавіта, тут у свой час пасялілася Рагнеда са сваім сынам Ізяславам. Магчыма, на самім гарадзішчы знаходзіўся манастыр, дзе пражыла апошнія гады Рагнеда ў якасці манахіні. Існуе легенда, што тут яна была і пахавана, аднак археалагічныя даследванне не пацвярджаюць гэтага факту.
Археалагічныя дадзеныя паказваюць, што ў ХII ст. гарадзішча ўжо пакінулі насельнікі.
У пачатку ў цэнтры Замэчка ў 1990-х быў пабудаваны помнік «Тысячагоддзе праваслаўнай царквы на Беларусі».

== Апісанне ==
Гарадзішча размяшчаецца на ўзгорку над абалонай ракі Чарніцы і з трох бакоў абмежавана далінаю рэчкі і дрыгвой. Пляцоўка Замэчка амаль круглая па форме з дыяметрам 70—74 метраў па перыметры абведзена валам і ровам. Вал не меў унутраных драўляных канструкцый, пры гэтым дасягае ў вышыні ад падножжа рова 6,5 метраў, на версе меў абарончую сцяну, а на схіле вала драўляны паркан у выглядзе нахіленых бярвенняў. Паводле археалагічных даследванняў выявілася, што вялікую частку жыхароў Замэчка складалі войны, што дало падставы лічыць гарадзішча збудаваннем з выразнымі мілітарнымі функцыямі.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Заяц, Ю. А. Заславль Х-XVIII веков. Минск, 1987.

Шыфр : 613В000337
Датаванне : другая палова X – XI стагоддзе
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Замэчак
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings