Замошша (руск.: Замошье) — вёска ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, каля возера Сярэднік. Уваходзіць у склад Ахрэмавецкага сельсавета.
Знаходзіцца за 20 км у напрамку на поўдзень ад Браслава, за 258 км ад Віцебска.
== Гісторыя ==
У 1921—1939 гадах мястэчка i маёнтак Замошша Новае i Замошша Старое ў складзе гміны Ёды Дзісенскага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі.
У 1940—1959 гадах цэнтр Замошскага сельсавета.
== Насельніцтва ==
1921 год — 422 жыхары, 65 двароў.
1931 год — 497 жыхароў, 74 двары.
1997 год — 369 жыхароў, 126 двароў.
== Славутасці ==
Свята-Петра-Паўлаўская царква (1893)
Археалагічныя помнікі: гарадзішча, курганны могільнік (VI—III стагоддзі н.э) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213В000193, Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213В000194
Помнік Вользе Максімовіч, юнай партызанцы, якая жыла ў в. Гірдзюшы, у верасні 1943 года была схоплена гітлераўцамі ў в. Слабодка і пасля катаванняў расстраляна. У 1975 годзе пастаўлена скульптура.
== Зноскі ==
== Літаратура ==
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 525. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 17. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Республика Беларусь. Витебская область. Браславский район: карта. Браслав: план. Видзы: план / Ред. Н. М. Шевель. — Мн.: Белкартография, 2013. — 3 000 экз. (руск.)
Zamosze, miasteczko, powiat dzisieński // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom XIV (Worowo — Żyżyn), 1895. — S. 387 (польск.)