Збаро́ў (трансліт.: Zbaroŭ, руск.: Зборов) — вёска ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Збароўскага сельсавета.
== Гісторыя ==
Згадваецца ў 1756 годзе як вёска Збарова ў Задняпроўскім войтаўстве Рагачоўскага староства.
== Славутасці ==
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку (2-е тысячагоддзе да н.э. — 1-е тысячагоддзе н.э.), за 1 км на ўсход ад вёскі — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313В000624
Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча (X — XIII стагоддзі), за 2,5 — 3 км на ўсход ад вёскі, у лесе — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313В000625
Агаленне «Збарова», за 1,9 км на паўночны захад ад вёскі — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэня.
== Вядомыя асобы ==
Кірыл Нікіфаравіч Осіпаў (1907—1975), Герой Савецкага Саюза (1941).
== Зноскі ==