Шыфр : 313В000756
Датаванне : ХІ–ХІІІ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Здудзічы_(селішча)

Здудзічы — селішча каля вёскі Здудзічы Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці.

== Апісанне ==
Помнік займае роўны ўчастак 7-9-метровай першай надпоймавай тэрасы правага берага Бярэзіны. Каля падножжа цячэ безыменны ручай. Паселішча, памеры якога перавышаюць 135×65 м, асноўнай сваёй часткай уваходзяць у межы дачнага ўчастка і ўзворваюцца.
Сляды паселішча сярэднявечнага часу фіксуюцца на паўночнай ускраіне в. Здудзічы. Паселішча займае роўны ўчастак. Зроблены шурф шырынёй 1 м. З запаўнення шурфа сабрана 17 дробных фрагментаў раннекругавой і кружальнай керамікі. Па характары выгатавання цеста некаторыя ўзоры раннекругавых сценак вельмі архаічныя. Такая кераміка можа быць датавана ІХ—Х стагоддзямі. Аналіз керамікі дае магчымасць датаваць помнік ІХ—ХІІІ стагоддзямі н.э.
Паселішча выяўлена ў 1997 годзе атрадам аддзела археалогіі Гомельскага абласнога краязнаўчага музея пад кіраўніцтвам А. І. Штыменка. Раскопкі не праводзіліся.

== Зноскі ==

== Літаратура ==

Шыфр : 313В000756
Датаванне : ХІ–ХІІІ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Здудзічы_(селішча)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты