Шыфр : 113Г000194
Датаванне : XVII–XVIII стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Жаберскі_замак

Жаберскі замак, таксама вядомы як замак Вішнявецкіх — колішні замак паблізу в. Жабер Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Існаваў у XVII — пачатку XVIII ст. Размяшчаўся за 3 км на паўночны захад ад вёскі, на правым беразе Ясельды, цяпер урочышча Замак. Належаў князям Дольскім, затым князям Вішнявецкім.

== Апісанне ==
Прамавугольнае ў плане ўмацаванне (плошча каля 1,5 га) акружанае з трох бакоў вадзяным ровам (шырыня да 20 м, глыбіня 5 м), а з захаду — ракой. Умацаваны высокім земляным валам з нарожнымі бастыёнамі і дубовым частаколам. З наваколлем злучалася брамай і мостам. На тэрыторыі замка месціліся два мураваныя будынкі (або драўляныя на падмурках) — на думку М. Волкава, напэўна, палац і брама (ці парахавы пограб).
Замак пабудаваны прыкладна ў канцы XVI — 1-й палове XVII ст., пасля войнаў 1648—1651 і 1654—1667 гадоў значна мадэрнізаваны. У 2-й палове XVII ст. замак быў адной з цэнтральных рэзідэнцый Дольскіх, у прыватнасці Яна Караля Дольскага, які, мусіць, і займаўся мадэрнізацыяй. У канцы XVII ст. замак перайшоў да Вішнявецкіх. У 1706 годзе падчас Паўночнай вайны (1700—1721) захоплены і разбураны шведамі на чале з Карлам XII. Пазней не аднаўляўся і не выкарыстоўваўся.

== Сучаснасць ==
Збярогся падмурак брамы. Тэрыторыя замка, у т.л. падмурак, моцна церпяць ад «чорных капацеляў».
У 2015 годзе, 16—17 красавіка, археолагі з Інстытута гісторыі НАН Беларусі праводзілі даследаванні на Жаберскім замку.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Волкаў М., Ліневіч С. Гісторыя і ваенны патэнцыял Жаберскага замка паводле пісьмовых і археалагічных крыніц // Архіварыус. 2016. Вып. 15. — С. 126—140.
Ткачоў М. Жаберскі замак // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5. — С. 209.
Ткачоў М. Жаберскі замак // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т. Т. 2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — 702 с.: іл. — С. 421.
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6). — С. 409.

Шыфр : 113Г000194
Датаванне : XVII–XVIII стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Жаберскі_замак
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings