Тып : будынак
Шыфр : 512Е000001
Датаванне : ХІV–XХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Жандарскія_казармы_(Магілёў)

Жандарскія казармы — будынак у цэнтры Магілёва. Размешчаны па Першамайскай вуліцы, 73. У будынку цяпер размяшчаецца Магілёўскі абласны тэатр лялек. Помнік архітэктуры сярэдзіны ХІХ ст.

== Гісторыя ==
Жандарская казарма пабудавана да 1861 года на былым Дняпроўскім праспекце, 99. На пачатку 1840-х гг. у Магілёве была пабудавана новая турма. У 1850 г. губернскім архітэктарам І. М. Фёдаравым быў распрацаваны праект пабудовы казармы для жандарскай каманды. Неўзабаве ён быў рэалізаваны і казарма разам з брамай і агароджай склала адзіны комплекс з турмой. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі тут размяшчаўся конны рэзерв міліцыі.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны будынак быў перададзены Дому піянераў, пазней выкарыстоўваўся як Дом настаўніка.
У 1976 г. будынак перададзены абласному тэатру лялек. У верасні 2008 г. тэатр быў зачынены на рэстаўрацыю і рэканструкцыю. У выніку побач са старым будынкам ХІХ ст. з боку царквы Трох свяціцеляў быў узведзены новы сучасны корпус тэатра. Тут размясціліся зала для гледачоў амаль на 200 месцаў з сучаснай сцэнай, харэаграфічная і рэпетыцыйная залы, памяшканні пад майстэрні. Пасля двух гадоў рэканструкцыі 29 снежня 2010 г. Магілёўскі абласны тэатр лялек быў адчынены.

== Архітэктура ==
Двухпавярховы мураваны будынак галоўным фасадам выходзіць на чырвоную лінію забудовы вул. Першамайскай. Прамавугольны ў плане, кампактны. Галоўны фасад мае сіметрычную кампазіцыю пабудовы з уваходам у цэнтры галоўнага фасада. Сцены гладкія, рытмічна падзелены аконнымі праёмамі на 7 восей. Вокны, як і ўваход, прамавугольныя з паўцыркульным завяршэннем і падаконнымі нішамі, з аздобленымі рустам ліштвамі. Вуглы па ўсёй вышыні выдзелены рустоўкай. Дэкаратыўныя дэталі фасада падкрэслены белым колерам. Фасад завершаны шырокім прафіляваным гзымсам. Дах вальмавы.

== Зноскі ==

Тып : будынак
Шыфр : 512Е000001
Датаванне : ХІV–XХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Жандарскія_казармы_(Магілёў)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings