Жвірблі — археалагічны помнік — гарадзішча каля вёскі Жвірблі Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на заходняй ускраіне вёскі, на высокім пагорку.
== Апісанне ==
Мясцовая назва Піля. У паўночна-ўсходняй частцы пагорка слаба выражаная авальная пляцоўка памерам 60×80 м. Каля паўднёва-ўсходняга краю пляцоўкі дугой размешчана паласа камянёў рознай велічыні — магчыма, рэшткі ўмацавання. Захаваліся рэшткі вала вышынёй да 2 м, умацаванага каменнай выбрукоўкай уверсе і па схіле з боку поля. У паўночна-ўсходняй частцы вала шмат буйных валуноў.
Даследавалі ў 1955 годзе Л. В. Аляксееў, у 1972 годзе М. М. Чарняўскі. Культурнага пласта няма. Верагодна, гэта гарадзішча-сховішча.
== Літаратура ==
Чарняўскі, М. М. Гарадзішча // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл. — С. 148.
- Стаянка перыяду мезаліту, ранняга неаліту
- в. Зарэчча, 0,3 км на захад, каля могілак
- Бярозаўскі раён
- Заходняя частка Запалоцкага пасада
- г. Полацк
- Полацк