Шыфр : 411Г000537
Датаванне : ХVІІ–ХІХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Жыровіцкі_манастыр

Жыро́віцкі Свята-Успенскі манасты́р — мужчынскі стаўрапігіяльны манастыр, які сёння належыць Беларускаму экзархату Рускай праваслаўнай царквы, у вёсцы Жыровічы (Слонімскі раён, Гродзенская вобласць).

== Гісторыя ==
Манастыр узнік на месцы, дзе, паводле падання, у 1470 г. цудоўным чынам з’явіўся абраз Маці Божай, названы Жыровіцкім. Манастыр быў заснаваны ў канцы XV ст. як праваслаўны. У 1613 г. перайшоў у рукі базыльянаў (манахі грэка-каталіцкай Царквы), якія адрадзілі культ Маці Божай і зрабілі манастыр галоўным цэнтрам Уніі. Першым ігуменам манастыра ў часы Уніі быў Іасафат Кунцэвіч. Намаганнямі базыльянаў за часы Уніі быў узведзены вялікі манастырскі комплекс з мураваных храмаў барочнай архітэктуры. У 1730 г. у прысутнасці дзясяткаў тысяч католікаў візантыйскага і лацінскага абраду, а таксама іншых вернікаў цудатворная ікона Маці Божай з Жыровіцкага манастыра была ўрачыста каранавана залатымі папскімі каронамі, а Маці Божая Жыровіцкая абвешчана апякункай і заступніцай беларускага народа.

У 1810—1828 гг. манастыр быў рэзідэнцыяй Брэсцкай уніяцкай епархіі, у 1828—1839 гг. — Літоўскай уніяцкай епархіі. У 1839 г. Іосіф Сямашка, карыстаючыся падтрымкай царскай улады і заступніцтвам самаго імператара Мікалая I, перавёў частку манахаў Жыровіцкага манастыра ў праваслаўе, а ўпартых адправіў на выпраўленне ў спецыяльна прызначыныя для гэтых мэтаў манастыры, у тым ліку па-за межамі Беларусі.

Дзякуючы таму, што да верасня 1939 года Жыровічы не ўваходзілі ў склад СССР, манастыр ніколі не закрываўся. У міжваенны час манастырскі храм-Кальварыя (царква Узвышэння Святога Крыжа) знахозіўся ў карыстанні рыма-католікаў.
У 1945 г. у Жыровіцкім манастыры былі адкрыты пастырскія курсы, якія ў 1947 годзе былі ператвораныя ў семінарыю. Але ж семінарыя праіснавала толькі да 1963 г.
У другой палове 1980-х — пачатку 1990-х гадоў пачалося адраджэнне манастыра.
У 1989 г., пасля 26-гадовага перапынку, аднавіла працу Мінская духоўная семінарыя.
У 1991 і 2002 г. абіцель наведваў маскоўскі патрыярх Алексій II.
У цяперашні час манастыр прыцягвае да сябе шмат экскурсій.

== Браты ==
Пострыг прыняў беларускі паэт Алег Бембель

== Галерэя ==

== Гл. таксама ==
Бібліятэка Жыровіцкага манастыра
Шашалевіч, беларускі мастак XVIII ст.

== Літаратура ==
Бубнов Павел, протодиакон. История изучения прошлого Свято-Успенского Жировичского монастыря // ΧΡΟΝΟΣ : церковно-исторический альманах. — 2018. — № 6. — С. 73-97. — (Исследования). — Библиогр.: с. 91-96 (60 назв.) и в подстроч. примеч. — Рез. англ.

Шыфр : 411Г000537
Датаванне : ХVІІ–ХІХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Жыровіцкі_манастыр
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты