
Катэгорыя :
Грамадзянская забудова / Дзяржаўныя ўстановы
Тып :
будынак / адміністрацыйны будынак
Месца :
Віцебская вобласць / Полацкі раён / Полацк
Стан :
Страчана
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : XVIII стагоддзе
Дата страты : 1940-я
Будынак настаўніцкай семінарыі ў Полацку. Пабудаваны ў канцы XVIII стагоддзя ў стылі класіцызму. Тут размяшчаліся намесніцкае праўленне, казённая палата з экспедыцыямі, сумленны суд, прыказ грамадскага догляду і павятовае казначэйства. У сярэдзіне XIX стагоддзя — ліцэальныя класы. Фарміраваў усходні фронт забудовы Корпуснай плошчы (плошчы Свабоды), паміж вуліцамі Віцебскай (цяпер паўночная траса праспекта Францыска Скарыны) і Верхнепакроўскай (цяпер паўднёвая траса праспекта Францыска Скарыны). Праз Віцебскую вуліцу сіметрычна размяшчаўся амаль ідэнтычны па архітэктуры будынак грамадзянскай і крымінальнай палаты з верхнім земскім судом.
Знішчаны ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Катэгорыя :
Грамадзянская забудова / Дзяржаўныя ўстановы
Тып :
будынак / адміністрацыйны будынак
Месца :
Віцебская вобласць / Полацкі раён / Полацк
Стан :
Страчана
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : XVIII стагоддзе
Дата страты : 1940-я