
Катэгорыя :
Жылая забудова / Казармы
Месца :
Віцебская вобласць / Полацкі раён / Полацк
Шыфр : 213Г000610
Архітэктурны стыль : эклектыка, цагляны стыль
Датаванне : пачатак ХХ стагоддзя
Будынак па вуліцы Замкавай, 12А/1 (інв. № 250/С28759, ліцер Г 3/к). Пабудаваны ў пач. ХХ ст.
Архітэктура
Трохпавярховы будынак з падвалам. Сцены складзены з чырвонай ліцавой цэглы. Плоскасці фасадаў расчлянёны радамі аконных праёмаў з лучковым завяршэннем, якія акцэнтаваны нязначна выступаючымі за плоскасць сцяны перамычкамі. Рызаліты падзяляюць фасад на тры часткі і вянчаюцца атыкамі. Паверхі падзелены міжпавярховымі паяскамі з сухарыкамі. Вуглавая частка першага паверха аздоблена рустам. Фасады завершаны прафіляваным карнізам. Будынак мае вальмавы дах.
Катэгорыя :
Жылая забудова / Казармы
Месца :
Віцебская вобласць / Полацкі раён / Полацк
Шыфр : 213Г000610
Архітэктурны стыль : эклектыка, цагляны стыль
Датаванне : пачатак ХХ стагоддзя