
Капліца-пахавальня Сволькеняў — капліца, размешчаная ў лесе, за 2,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Клюшчаны Астравецкага раёна, у былым сядзібна-паркавым комплексе Шайкуны. Пабудавана ў другой палове XIX ст. з цэглы і бутавага каменю як пахавальня роду Сволькеняў.
== Архітэктура ==
Помнік архітэктуры неакласіцызму. Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам. Фасад завершаны трохвугольным франтонам, прарэзаны прамавугольнымі ўваходным і аконным праёмамі. Бакавыя фасады прарэзаны стральчатымі аконнымі праёмамі з гатычнымі пераплётамі. 3 тыльнага боку далучана прамавугольная апсіда-пахавальня.
== Літаратура ==
Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд.. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
