Помнік літары «Ў» — помнік у Полацку, прысвечаны 22-й літары беларускага алфавіту. Размешчаны ў цэнтры горада, на бульвары праспекта Францыска Скарыны.
Усталяваны ў верасні 2003 года падчас святкавання 10-га «Дня беларускага пісьменства». Ідэя помніка належыць тагачаснаму старшыні Полацкага гарадскога выканаўчага камітэта Уладзіміру Тачылу. Аўтар помніка — беларускі мастак з Полацка Ігар Куржалаў.
Помнік зроблены ў выглядзе вокладкі кнігі, на якой змешчаны словы з літарай “ў”, а таксама цытата з верша Рыгора Барадуліна «Ад Еўфрасінні, ад Скарыны, ад Полацка пачаўся свет».
== Вандалізм ==
Вершы на помніку Рыгора Барадуліна «Ад Еўфрасінні, ад Скарыны, ад Полацка пачаўся свет» былі пашкоджаны ў чэрвені 2014 года. У 2016 годзе помнік быў адноўлены.
== Зноскі ==