Помнік літары «Ў» — помнік у Полацку, прысвечаны 22-й літары беларускага алфавіту. Размешчаны ў цэнтры горада, на бульвары праспекта Францыска Скарыны.
Усталяваны ў верасні 2003 года падчас святкавання 10-га «Дня беларускага пісьменства». Ідэя помніка належыць тагачаснаму старшыні Полацкага гарадскога выканаўчага камітэта Уладзіміру Тачылу. Аўтар помніка — беларускі мастак з Полацка Ігар Куржалаў.
Помнік зроблены ў выглядзе вокладкі кнігі, на якой змешчаны словы з літарай “ў”, а таксама цытата з верша Рыгора Барадуліна «Ад Еўфрасінні, ад Скарыны, ад Полацка пачаўся свет».
== Вандалізм ==
Вершы на помніку Рыгора Барадуліна «Ад Еўфрасінні, ад Скарыны, ад Полацка пачаўся свет» былі пашкоджаны ў чэрвені 2014 года. У 2016 годзе помнік быў адноўлены.
== Зноскі ==
- Мемарыяльная дошка Людвіку Нарбуту
- на тэрыторыі Касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, вул. Пралыгіна, 2
- Ліда
- Урочышча Крыжы каля в. Малое Ольжава
- паміж вёскамі Мохавічы і Малое Ольжава
- Лідскі раён
- Помнік Стэфану Баторыю (Свір)
- г.п. Свір, Свірская гара
- Мядзельскі раён
- Помнік «Арол і Тры крыжы»
- Знаходзіцца ў прылеску, на ўзбоччы лясной дарогі
- Баранавіцкі раён
- Помнік на месцы забойства ахвяр фашызму – вязняў Пінскага гета
- г. Пінск, вуліца Пушкіна
- Пінск
- Магіла Героя Савецкага Саюза Ю. В. Смірнова
- г.п. Арэхаўск, вуліца БелДРЭС
- Аршанскі раён