
Катэгорыя :
Мемарыльныя аб'екты / Помнікі
Тып :
збудаванне / помнік
Месца :
Мінская вобласць / Пухавіцкі раён
Датаванне : 1973
Каля будынка аддзялення сувязі і праўлення калгаса на ўшанаванне памяці 173 землякоў, якія загінулі ў гады Другой сусветнай вайны, у 1973 годзе пастаўлены помнік (скульптар М. Якавенка; бетон, мармуровая крошка; вышыня скульптуры 2,5 м, стэлы 6 м). Складаецца з 2 частак — скульптуры маці ў жалобе і стэлы з прозвішчамі загінулых. Укленчаная жаночая фігура размешчана каля стэлы і павернутая да яе. У руках, складзеных накрыж на грудзях, сціплая палявая кветка. Мяккія складкі хусткі паўтараюць рух фігуры. Адзіны аб’ём пластычнай абагульненай скульптуры падпарадкаваны плаўнаму рытму. Каля помніка пляцоўка, вакол якой разбіты газон.
Катэгорыя :
Мемарыльныя аб'екты / Помнікі
Тып :
збудаванне / помнік
Месца :
Мінская вобласць / Пухавіцкі раён
Датаванне : 1973