Шыфр : 612Г000541
Архітэктурны стыль : Усходнепалеская школа дойлідства
Датаванне : 1750

Слуцкая Свята-Міхайлаўская царква — помнік беларускага драўлянага дойлідства другой паловы XVIII стагоддзя, які знаходзіцца па вул. Максіма Багдановіча, 88.

== Гісторыя ==

Царква ў імя святога Архістратыга Міхаіла ў горадзе Слуцку пабудавана з дрэва ў традыцыях народнага дойлідства з элементамі стыляў барока і позняга класіцызму. У 1812 годзе разбурана французамі. Мела два прыпісных храма: св. вялікамучаніцы Варвары (на могілках), святога вялікамучаніка Георгія ў вёсцы Хранава і пяць капліц у найбліжэйшых вёсках. У 1990-я гады стала саборам. Прастольнае свята 21 лістапада.
Спачатку існавала як Канстанцінаўская царква ў Старым горадзе, у канцы XVIII стагоддзя перанесена ў прадмесце Востраў і збудавана на месцы разабранай у 1795 годзе Міхайлаўскай царквы. Спачатку была двухзрубная.
Аб выглядзе царквы ў XVIII стагоддзі можна меркаваць па апісанню яе іканастаса. Ён быў шасціярусным, з чатырнаццацю абразамі. Відавочна, што па плошчы будынак быў невялікім, а галоўны аб’ём развіваўся ўверх, складаючыся з некалькіх ярусаў. У 1793 годзе царква адзначалася ўжо як старая, але не трухлявая і для багаслужэння даволі годная. У канцы XIX стагоддзя з усходу прыбудавалі вежу-званіцу.
Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.

== Архітэктура ==

Складаецца з трох шмат’ярусных зрубаў, пастаўленых уздоўж адной восі і завершаных гранёнымі купаламі, і галерэі, якая атачае асноўную частку будынка і раскрытай да цэнтральнага зруба.
Вышыннасць кампазіцыі нарастае ад алтара да ўваходу: алтарны зруб завершаны чацвярыком са шлемападобным купалам, асноўны зруб — чацвярыком і васьмерыком з грушападобным купалам, званіца складаецца з двух чацвярыкоў, пастаўленых адзін на аднаго, і васьмерыка са шлемападобным купалам і шпілем. Сцены гарызантальна абшаляван

Шыфр : 612Г000541
Архітэктурны стыль : Усходнепалеская школа дойлідства
Датаванне : 1750
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.