Шыфр : 513Г000482
Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : канец ХІХ – пачатак ХХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Мікалаеўская_царква_(Крычаў)

Свя́та-Мікала́еўская царква́ — драўляны праваслаўны храм у горадзе Крычаве Магілёўскай вобласці, помнік беларускага народнага дойлідства.

== Гісторыя ==

На Замкавай гары (вул. Сожная), на высокім левым беразе р. Сож. Пабудавана ў 1838 г. з дрэва на месцы старажытнага касцёла Св. Еліяша, узведзенага пры каралю Казіміру І, паводле падання, на месцы язычніцкага капішча. Капітальна перабудавана ў 1950-я гг.

== Архітэктура ==
Твор народнага дойлідства. Трохзрубную падоўжна-восевую кампазіцыю фарміруюць прытвор, малітоўная зала, пяцігранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Галоўны фасад асноўнага выцягнутага прамавугольнага зруба завершаны галоўкай на двух’ярусным васьмігранным барабане. Гарызантальна ашаляваныя бакавыя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах, вертыкальнай шалёўкай вылучана цокальная і фрызавая часткі фасадаў.

== Літаратура ==
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Шыфр : 513Г000482
Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : канец ХІХ – пачатак ХХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Мікалаеўская_царква_(Крычаў)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.