Шыфр : 112Г000552
Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : 1878
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Пакроўская_царква_(Бярозавічы)

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Бярозавічы (Пінскі раён). Размешчана ў цэнтры вёскі. Твор народнага дойлідства. Пабудавана ў 1878 г. з дрэва.
Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.

== Архітэктура ==
Царква вырашана трохчасткавай падоўжна-восевай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыяй — кубападобныя зрубы прытвора, малітоўнай залы, апсіды з бакавымі рызніцамі. Цэнтральны зруб накрыты чатырохсхільным пакатым дахам, завершаным па цэнтры двух’ярусным васьмігранным барабанам з цыбулепадобнай галоўкай. Дахі прытвора і апсіды двухсхільныя. Над прытворам узвышаецца званіца. Гарызантальна ашаляваныя фасады дэкарыраваны разьбой па дрэве.
Маецца абраз другой паловы 17 — 18 стст. «Узнясенне».

== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].

Шыфр : 112Г000552
Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : 1878
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Пакроўская_царква_(Бярозавічы)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.