
Свята-Параскева-Пятніцкая царква — драўляны праваслаўны храм у вёсцы Мясяцічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці, помнік драўлянага дойлідства.
== Гісторыя ==
Пабудавана ў 1794 годзе. У 1899—1902 гадах настаяцелем царквы быў Мікалай Шамяціла. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.
== Архітэктура ==
Трохзрубная, з прамавугольнымі ў плане асноўным зрубам і бабінцам і пяціграннай алтарнай апсідай. Асноўны зруб накрыты шатровым дахам з галоўкай на глухім барабане, бабінец і апсіда — вальмавымі. Пры ўваходзе тамбур з двухсхільным дахам. Сцены гарызантальна ашаляваныя, вокны прамавугольныя. Унутры памяшканні маюць плоскую бэлечную столь (спачатку асноўны зруб перакрываўся пірамідальным верхам). Над бабінцам — хоры.
== Інтэр’ер ==
Памяшканні царквы аб’яднаны агульнай плоскай столлю (змяніла пірамідальнае скляпенне ў 19 ст.), аб’яднаны шырокімі праёмамі-прасветамі. Апсіда вылучана невысокім драўляным іканастасам. Над бабінцам створаны хоры. Абразы ў металічных абкладах: «Спас Пантакратар» (1767), «Маці Божая» (1785), «Праабражэнне», «Пакроў Багародзіцы» (18 ст.), «Маці Божая Адзігітрыя» (1810), «Маці Божая з дзіцем» (1843), «Вогненнае ўзнясенне Іліі» і «Узнясенне» (у 1855 ахвяраваны мясцовым дваранствам), «Святы Мікалай» (19 ст.).
=== Званіца ===
На паўднёвы захад ад царквы пастаўлена 2-ярусная званіца. Першы зрубавы вертыкальна ашаляваны ярус вылучаны шырокім гонтавым адлівам, другі — слупавы каркас, накрыты пакатым гонтавым шатровым дахам.
== Літаратура ==
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедыч
