
Свята-Петра-Паўлаўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Гарадзішча Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.
== Гісторыя ==
Знаходзіцца на паўночнай ускраіне вёскі. Пабудавана ў 18 ст. з дрэва.
== Архітэктура ==
Помнік народнага дойлідства. Трохзрубны храм: 3-ярусная званіца, працяглая малітоўная зала, 5-гранная апсіда з бакавой рызніцай. Васьмярык званіцы завершаны шатром з макаўкай. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, дэкарыраваны разнымі падзорамі.
== Інтэр’ер ==
У малітоўную залу выступаюць хоры на 2 слупах. Абразы 19 ст. : «Маці Божая», «Ісус Хрыстос», «Святыя Пётр і Павел», «Тайная вячэра», «Святая прарочыца Анна».
== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4