
Свята-Уваскрасенская царква — праваслаўны храм у цэнтры в. Альгомель (Столінскі раён). Помнік народнага дойлідства. Прыпісная да Магдалінаўскай царквы.
Пабудавана ў 1817 г. з дрэва па фундацыі памешчыка Рамана Фарэйстэра.
== Архітэктура ==
Да чатырохсценнага зруба з захаду далучана чацверыковая званіца, падзеленная на два ярусы карнізам з разным аркатурным фрызам і завершаная шатром з макаўкай. Такое ж завяршэнне мае васьмігранны светлавы барабан над двухсхільным дахам аб’ёму малітоўнай залы. Вертыкальна ашаляваныя сцены расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах і брусамі-сцяжкамі ў прасценках.
Унутры зала перакрыта столлю на падугах, яе прастора пашырана васьмігранным пірамідальным скляпеннем барабана. Апсіда вылучана драўляным разным трох’ярусным іканастасам 18 ст.: 12 абразоў апостальскага чыну, «Спас з прадстаячымі» дэісуснага чыну, «Благавешчанне» (падпісаны: «Року 1759, месяца второго пятого дня… раб Божы Стефан Кардаш справил образ Богу на хвалу») у святочным чыне, «Маці Бож
