
Вадацяжная вежа — помнік архітэктуры ў горадзе Слонім (Гродзенская вобласць, Беларусь), размешчаны па вуліцы Вакзальная. Пабудавана з цэглы ў 1922 годзе, адначасова з будынкам чыгуначнага вакзала, разам з якім складае адзіны архітэктурны ансамбль.
== Архітэктура ==
Трох’яруснае васьміграннае ў сячэнні збудаванне мае пластычныя архітэктурныя формы. Першы ярус — гэта магутнае аснаванне з вуглавымі контрфорсамі і маналітнымі плоскасцямі сцен. Звужаны да верху стройны другі ярус выкарыстаны як апора для трэцяга — верхняга аб’ёму, у якім размяшчаўся рэзервуар з вадой. Яго гранёная «чаша» завершана пластычным шатровым дахам з «заломам» і слухавымі вокнамі.
== Літаратура ==
Караткевіч В. Б., Кулагін А. М. Помнікі Слоніма. — Мінск: Навука і тэхніка, 1983.