Вадацяжная вежа — помнік архітэктуры ў горадзе Слонім (Гродзенская вобласць, Беларусь), размешчаны па вуліцы Вакзальная. Пабудавана з цэглы ў 1922 годзе, адначасова з будынкам чыгуначнага вакзала, разам з якім складае адзіны архітэктурны ансамбль.
== Архітэктура ==
Трох’яруснае васьміграннае ў сячэнні збудаванне мае пластычныя архітэктурныя формы. Першы ярус — гэта магутнае аснаванне з вуглавымі контрфорсамі і маналітнымі плоскасцямі сцен. Звужаны да верху стройны другі ярус выкарыстаны як апора для трэцяга — верхняга аб’ёму, у якім размяшчаўся рэзервуар з вадой. Яго гранёная «чаша» завершана пластычным шатровым дахам з «заломам» і слухавымі вокнамі.
== Літаратура ==
Караткевіч В. Б., Кулагін А. М. Помнікі Слоніма. — Мінск: Навука і тэхніка, 1983.
- Воданапорная вежа (Горкі)
- г. Горкі, вуліца Міру
- Горкі
- Руіны вадзянога млына (Пабядзіншчына)
- в. Пабядзіншчына, на рацэ Заронаўка
- Віцебскі раён
- Воданапорная вежа (Лепель)
- г. Лепель, вул. Чуйкова, 73А
- Лепель
- Канструктывісцкая воданапорная вежа
- г. Полацк, вул. Талстога
- Полацк
- Колішняя электрастанцыя
- г. Мар’іна Горка
- Пухавіцкі раён
- Будынак былой воданапорнай вежы
- г. Полацк, вул. Францыска Скарыны, 21 (інв. № 250/С-39009)
- Полацк