Тып : будынак
Шыфр : 513Г000511
Датаванне : канец ХІХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Будынак_былой_ваеннай_установы_(Мсціслаў)

Будынак былой ваеннай установы — будынак у горадзе Мсціслаў Магілёўскай вобласці. Размешчаны па адрасе вул. Пралетарская, 51. Пабудаваны ў канцы XIX стагоддз з цэглы. Цяпер тут адміністрацыйная ўстанова.

== Архітэктура ==
Помнік эклектычнай архітэктуры. Двухпавярховы будынак несіметрычнай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі, на высокім цокалі, накрыты двухсхільным вальмавым дахам. Фасады будынка падзелены карнізамі на 3 часткі. Вонкавыя сцены цокальнага і першага паверхаў гарызантальна руставаны. Вокны цокальнага паверха лучковыя, першага — паўцыркульныя, у некаторых месцах чаргуюцца з нішамі. Сцены трэцяга паверха гладкія, члянёны лучковымi аконнымі праёмамі без ліштваў. Па перыметры будынка праходзіць карніз з сухарыкамі. Цэнтральны ўваход вылучаны высокім мураваным ганкам. Унутраная прастора мае анфіладную сістэму планіpoўкі.

== Літаратура ==
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.

Тып : будынак
Шыфр : 513Г000511
Датаванне : канец ХІХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Будынак_былой_ваеннай_установы_(Мсціслаў)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты