Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у в. Коматава Гродзенскага раёна.
== Гісторыя ==
Знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы вёскі, на беразе р. Нёман. Пабудавана ў 1844 — 1846 гг. з дрэва.
== Архітэктура ==
Помнік народнага дойлідства з рысамі класіцызму. Адназрубная прамавугольная ў плане пабудова з традыцыйнай чацверыковай званіцай з гранёным шатром, накрытая двухсхільным дахам з вальмай над алтарнай часткай, мае арачныя вокны-біфорыумы. Яны разам з лапаткамі ў прасценках ствараюць раўнамерны рытм бакавых гарызантальна ашаляваных фасадаў. Над апсідай узвышаецца цыбулепадобны купал на васьмігранным барабане. У дэкоры трохнефнага інтэр’ера манументальная алейная размалёўка.
== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
- Свята-Іаана-Прадцечанская царква, Бараўцы
- Нарачанскі сельсавет Бараўцы
- Вілейскі раён
- Свята-Іаана-Прадцечанская царква, Вялікая Каўпеніца
- Вялікая Каўпеніца
- Баранавіцкі раён
- Свята-Ільінская царква, Ніжні Церабяжоў
- Ніжні Церабяжоў
- Столінскі раён