Тып : будынак
Шыфр : 412Г000662
Архітэктурны стыль : неакласіцызм
Датаванне : 1913
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Будынак_рэальнага_вучылішча_(Гродна)

Будынак Гродзенскага рэальнага вучылішча — будынак у Гродне, размешчаны па адрасе вул. 1 Мая, 3 (вул. Акадэмічная, 10).

== Гісторыя ==
Пабудаваны ў 1910—1913 гг. з цэглы па праекце 1903 г. для Гродзенскага рэальнага вучылішча, заснаванага ў 1907 г.
Будынак адпавядаў найноўшым патрабаванням сярэдняй навучальнай установы. У вучылішчы былі абсталяваны фізічны, хімічны, гістарычны кабінеты, бібліятэка, рысавальная, гімнастычная, актавая залы, сталовая. На вежы быў зроблены купал, які вярцеўся, на ім усталявана астранамічная труба.
З пачаткам Першай сусветнай вайны вучылішча было эвакуіравана ў Калугу, будынак заняты пад ваенны лазарэт. Пасля 1917 г. рэальнае вучылішча скасавана ў сувязі з рэформай народнай адукацыі. У 1920-я гг. у будынку размясцілася гімназія імя А. Міцкевіча.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў 1946—1949 гг. замест купала зроблена плоскае пакрыццё вежы з балконам.

== Архітэктура ==
Двух- і трохпавярховы з паўпадвалам атынкаваны будынак у стылі неакласіцызму, у плане мае складаную блізкую да Г-падобнай форму. Выразная пластыка фасадаў дасягаецца спалучэннем розных па канфігурацыі аб’ёмаў, выкарыстаннем розных па прапорцыі і маштабу арачных і прамавугольных акон, буйнымі крапоўкамі, гладкай паверхняй сцен. Вуглавая частка акцэнтавана чатырохграннай трох’яруснай вежай. Да вежы прымыкае крыло, арыентаванае на вул. Акадэмічную. Фасад крыла па вул. 1 Мая ўяўляе сабой амаль глухую сцяну, за выключэннем аднаго арачнага праёма на першым паверсе. Галоўны фасад крыла па вул. Акадэмічнай вылучаны бакавымі магутнымі рызалітамі. Дваровыя фасады чляняцца прамавугольнымі аконнымі праёмамі, завершаны карнізам, дэкор адсутнічае. Крыло па вул. 1 Мая з боку дваровага фасада мае невялікія рызаліты.

== Літаратура ==
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.

Тып : будынак
Шыфр : 412Г000662
Архітэктурны стыль : неакласіцызм
Датаванне : 1913
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Будынак_рэальнага_вучылішча_(Гродна)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты