Тып : будынак
Шыфр : 513Г000512
Датаванне : канец ХІХ – пачатак ХХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Будынак_казначэйства_(Мсціслаў)

Будынак былога казначэйства — будынак у г. Мсціславе Магілёўскай вобласці. Размешчаны на вуліцы Савецкай, 14. Пабудаваны у канцы XIX — пачатку XX ст. з цэглы.

== Архітэктура ==

Помнік эклектычнай архітэктуры з элементамі неакласіцызму. Двухпавярховы Г-падобны ў плане будынак накрыты двухсхільным вальмавым дахам. Цэнтральны вугал скошаны, паверхня сцяны скосу завершана атыкам з люнетам, вуглы гарызантальна руставаны. Першы i другі паверхі аддзелены карнізам. Аконныя праёмы лучковыя, на другім паверсе дэкарыраваны ліштвамі. Унутраная планіроўка калідорная з адна- i двухбаковым размяшчэннем памяшканняў.

== Літаратура ==
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.

Тып : будынак
Шыфр : 513Г000512
Датаванне : канец ХІХ – пачатак ХХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Будынак_казначэйства_(Мсціслаў)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты