Шыфр : 513Г000585
Архітэктурны стыль : класіцызм, савецкі класіцызм
Датаванне : 1780
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Арка_Славы_(Магілёў)

Арка Славы, або Мемарыяльная арка — трыўмфальная арка ў Магілёве, размешчаная па вул. Першамайскай у скверы імя І. С. Лазарэнкі.

== Гісторыя ==

Узведзена ў 1780 годзе на Саборнай плошчы, насупраць Іосіфаўскага сабора (не захаваўся). Праз гэту арку ў 1780 годзе праязджала ў Магілёў расійская імператрыца Кацярына II, якая наведвала горад для сустрэчы з аўстрыйскім імператарам Іосіфам II.
Арка рэстаўрыравана ў 1950-я гады. Тады ж над нішай усталяваны барэльефы У. І. Леніна, герба СССР, сярпа і молата.
У 1964 годзе на арцы Славы ў Магілёве ўсталяваны мемарыяльныя дошкі, на якіх пералічаны часці і злучэнні Чырвонай Арміі, якія былі ўзнагароджаны за ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне ордэнамі Чырвонага Сцяга, Суворава II ступені, Суворава III ступені, а таксама атрымалі назву «Магілёўскіх».
У 2011 годзе мемарыяльныя дошкі на арцы абноўлены.

== Архітэктура ==
Арка ўяўляе сабой прамавугольнае ў плане збудаванне з двума выступамі-рызалітамі, якое завершана шырокім прафіляваным карнізам і ламаным трохвугольным франтонам, па тарцах фланкіравана дзвюма калонамі карынфскага ордара з антаблементам. У цэнтры галоўнага фасада — вялікая паўцыркульная ніша.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.

Шыфр : 513Г000585
Архітэктурны стыль : класіцызм, савецкі класіцызм
Датаванне : 1780
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Арка_Славы_(Магілёў)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты