Тып : будынак
Шыфр : 313Г000592
Архітэктурны стыль : неакласіцызм
Датаванне : 1907

Будынак Рагачоўскага рэальнага вучылішча — будынак у Рагачове, размешчаны па адрасе вул. Цымермана, 36.

== Гісторыя ==
Быў пабудаваны на грошы мецэната Васіля Васільевіча Іолшына і яго жонкі Варвары Аляксееўны ў 1903—1907 гадах для Рагачоўскага рэальнага вучылішча.
Раней чым у іншых будынках Рагачова тут з’явілася сістэма паравога ацяплення, а ваду пераганялі з калодзежа ў памяшканні з дапамогай электрычнасці.
У пачатку Вялікай Айчыннай вайны пабудова была спаленая, але яе аднавілі ў 1950-х.
У першыя дзесяцігоддзі савецкай улады тут месціліся педагагічны тэхнікум і настаўніцкі інстытут, а пасля вызвалення ад акупантаў тут размясцілася гарадская школа № 2, якая цяпер носіць імя В. М. Калеснікава.

== Архітэктура ==
На 1-м паверсе навучальнага будынка размяшчаліся кватэра дырэктара, яго кабінет, прыёмная, архіў, бібліятэка, пакой для Закона Божага каталіцкага веравызнання, падрыхтоўчыя класы, канцылярыя, фізічны кабінет, хімічная лабараторыя, вучнёўская, шынэльная, гімнастычная зала, буфет, парадны вестыбюль, пакой швейцара. На 2-м паверсе гэтага ж будынка размяшчаліся актавая зала (у стылі мадэрн), малявальныя класы, кабінет інспектара. У кутняй часткі 2-га паверха была ўладкованая дамавая царква ў імя Святой Вялікапакутніцы Барбары. Падлогі на гэтых двух паверхах пакрываў паркет. Ацяпленне было паравым. У падвальным памяшканні гэтага будынка размяшчаліся 4 кватэры для служыцеляў, 1 пакой для перагонкі вады (насос), электрастанцыя (святло), два пакоі для дроў, дзве кладоўкі і клазет.
У будынку вучылішча мелася вежа, адкуль навучэнцы маглі назіраць за зорным небам.

== Ахова ==
Будынак, які з’яўляецца адной з нямногіх дарэвалюцыйных пабудоў у Рагачове, унесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей РБ.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.

Тып : будынак
Шыфр : 313Г000592
Архітэктурны стыль : неакласіцызм
Датаванне : 1907
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты