Тып : будынак
Шыфр : 412Г000657
Датаванне : 1900
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Даходны_дом_(Гродна)

Даходны дом — будынак у Гродне, размешчаны па вуліцы Леніна, 13. Пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя.

== Архітэктура ==
Будынак трохпавярховы з сутарэннямі, трапецападобны ў плане, накрыты двухсхільным дахам. Галоўны фасад атынкаваны. Кампазіцыя галоўнага фасада сіметрычная. Цэнтральная частка вылучана несапраўдным рызалітам, завершаным фігурным франтонам. Тымпан франтона прарэзаны арачным аконным праёмам, над якім пазначана дата — 1900. Плоскасць рызаліта члянёна дзвюма парамі высокіх вузкіх аконных праёмаў лесвічнай клеткі. Вуглавыя часткі фасада акцэнтаваны трохграннымі эркерамі, завершаны фігурнымі атыкамі. З паўднёвага боку атык дэкарыраваны ляпнымі гірляндамі. Аконныя праёмы эркераў падкрэслены металічнымі агароджамі (для вазонаў з кветкамі). Тыльны і тарцовыя фасады не тынкаваныя, прарэзаны аконнымі праёмамі з клінчатымі перамычкамі. Захаваліся ўваходныя філянговыя напалову зашклёныя дзверы з металічнымі пераплётамі, металічная агароджа лесвічнай клеткі.

== Літаратура ==
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.

Тып : будынак
Шыфр : 412Г000657
Датаванне : 1900
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Даходны_дом_(Гродна)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings