Тып : будынак
Шыфр : 711Е000001
Датаванне : ХІ–ХХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_Рапапорта

Дом Рапапорта — будынак у Мінску, які месціцца ў Верхнім Горадзе, па адрасе вул. Герцэна, 6 (гістарычная Малая Бернардзінская).

== Гісторыя ==
Пабудаваны ў першай палове ХІХ стагоддзя. Яго уладальніцай да канца ХІХ стагоддзя, як і суседняга дома № 4, была таксама мяшчанка Хана Эцінген. Ёй належалі «драўляны дом на мураваным сутарэнні разам з дзвюма афіцынамі». У 1901 годзе гэты дом таксама набыў аўстрыйскі падданы Ківа Рапапорт, а ў 1909 годзе яго выкупіў мешчанін Айзік Вігдорчык. Тады фасады жылога дома першай паловы ХІХ ст. былі аздобленыя разным драўляным дэкорам з элементамі стылю мадэрн. На першым паверсе будынка знаходзілася невялікая пякарня, а таксама лаўка, дзе прадавалі свежы хлеб.

== Архітэктура ==

Аднапавярховы прамавугольны ў плане драўляны будынак на высокім бутавым цокалі пакрыты двухсхільным дахам. Сцены ашаляваны гарызантальна. Пад радам прамавугольных акон праходзіць пояс вертыкальнай шалёўкі, што надае фасадам дэкаратыўнасць. Дом — прыклад драўлянай жылой забудовы.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.

Тып : будынак
Шыфр : 711Е000001
Датаванне : ХІ–ХХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_Рапапорта
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings