Месца : Мінск
Шыфр : 711Е000001
Датаванне : ХІ–ХХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Мінскае_замчышча

Траецкае прадмесце — гістарычны раён Мінска на мысе левага берага Свіслачы насупраць Верхняга Горада, вусця Нямігі і колішняга замка, цяпер квартал абмежаваны Траецкай набярэжнай — вул. Старавіленскай — вул. Старажоўскай — вул. Максіма Багдановіча. Першапачаткова быў гандлёва-адміністрацыйным цэнтрам старадаўняга Менска.
На захадзе ад Траецкай гары месціцца Замчышча, на паўночным захадзе — Татарскія Агароды і Старосцінская Слабада, на поўначы — Старажоўка, на ўсходзе — Залатая Горка, на поўдні — цэнтральныя раёны Высокі і Нізкі Рынак.На Траецкай гары быў размешчаны Траецкі касцёл — найстарэйшы каталіцкі храм Менска, пабудаваны ў XIV ст. Таксама тут знаходзіліся не захаваныя Барысаглебская царква (XII—XIII стст.), Траецкая царква (не пазней XV ст.), Узнясенскі манастыр з аднайменнай царквой (не пазней XV ст.) і часткова захаваныя Траецкі жаночы базыльянскі манастыр і касцёл і шпіталь сясцёр міласэрнасці. Цяпер прадмесце адно з улюбёных месцаў адпачынку ў горадзе.

== Этымалогія назвы ==
Ёсць некалькі гіпотэз паходжання тапоніма «Траецкая гара». Паводле найбольш імавернай, ён паходзіць ад найстарэйшага Траецкага касцёла, заснаванага каралём Ягайлам. Паводле іншай версіі, ад абарончага збудавання — рэдута Святой Тройцы, які знаходзіўся каля Барысаўскай заставы. Таксама ёсць думка пра паходжанне ад Траецкай царквы або Траецкага жаночага манастыра.

== Гісторыя ==
Левабярэжжа Свіслачы здаўна мела вялікае гандлёвае значэнне, тут злучаліся дарогі з Вільні (у ХII-XIII стст. з Заслаўя), Лагойска і Полацка, Барысава і Смаленска, Друцка, Магілёва (у ХII-XIII стст., магчыма, са Свіслачы—Рагачова). Археалагічныя раскопкі, праведзеныя ў 1976 годзе Георгіем Штыхавым і Валянцінам Собалем, пацвердзілі наяўнасць на частцы гэтай тэрыторыі культурнага пласта канца XII ст..
Даволі шырокае ўжыванне назвы «Старое месца» датычна Траецкай гары ў пісьмовых крыніцах мяжы XVI—XVII стст. сведчыць пра знаходжанне менавіта тут гарадскога цэнтра ў XIV—XV стст.. Пасля вялікага пажару 1552 года, калі цалкам згарэў замак і амаль увесь горад, цэнтр быў перанесены на будучы Высокі рынак, дзе была пабудаваная першая ратуша, прадугледжаная прывілеям на магдэбургскае права яшчэ ў 1499 годзе. Такім чынам, у XVII—XVIII стст. раён Траецкай гары меў ужо перыферыйнае значэнне ў будаўнічай і сацыяльнай структуры горада.
Асновай планавай структуры раёна быў працяг галоўнай вуліцы правабярэжжа Свіслачы — Нямігі (у XVI ст. «Немезской») — стары Барысаўскі гасцінец, які пачынаўся на стрэлцы мыса ад пераправы праз раку і зваўся Вялікай Барысаўскай вуліцай (адрэзак ад Свіслачы да цяперашняй вул. Янкі Купалы). Працягам Вялікай Барысаўскай далей была вуліца Траецкая або Траецкай гары, таксама частка Барысаўскага гасцінца (у XIX ст. перайменавана ў Аляксандраўскую, цяпер вуліца Максіма Багдановіча). Вялікая Барысаўская вуліца праходзіла амаль па цэнтральнай восі шырокага ўзгорка, акружанага з трох бакоў лукавінай Свіслачы. Таму натуральным, выключна стыхійным планавальным рашэннем было рассяленне жыхароў як уздоўж дарогі-вуліцы, так і перпендыкулярна ёй, на паўднёвым і паўночным схілах гары, у кірунках да ракі. Так узнік шэраг амаль п

Месца : Мінск
Шыфр : 711Е000001
Датаванне : ХІ–ХХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Мінскае_замчышча
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты