Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : XVIII стагоддзе(?)

Званіца Свята-Пакроўскай царквы ў в. Вялікая Ліпа Нясвіжскага раёна.

Архітэктура

Размешчана побач з галоўным фасадам царквы (з левага боку). Пабудавана з цэглы. Званіца прамавугольная ў плане, двух’ярусная. Ярусы аддзелены шырокім прафіляваным карнізам. Вузкія бакавыя грані першага яруса прарэзаны на ўсю вышыню глыбокімі нішамі. Другі ярус меншы па памерах, адкрыты, завершаны шырокім карнізам. Званіца накрыта невысокім чатырохсхільным дахам.

Крыніцы

  1. Свята-Пакроўская царква // Банк звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь

 

Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : XVIII стагоддзе(?)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings