Месца : Мінск
Архітэктурны стыль : савецкі класіцызм
Датаванне : 1950-я

Агароджа парку Горкага ў Мінску. Пабудаваны ў 1950-я ў стылі савецкага класіцызму. Цягнецца ад балюстрады па праспекце Незалежнасці, уздоўж вуліц Фрунзэ і Першамайскай да моста цераз Свіслач па Першамайскай вуліцы. Пілоны мураваныя, квадратныя ў плане. Цокальная частка шырэйшая за ствол. Паверхні ствала і цокаля руставаныя. Уверсе ствала карнізік, складзены з прафіляванай цягі і двух палічак. Ствол калоны выходзіць вышэй карнізіка, яго вянчае шар. Краты дэкаратыўныя, металічныя. Цокальная сценка простая, завершана простай цягай.

Каля скрыжавання Першамайскай вуліцы з вуліцай Пуліхава агароджа заглыблена. У заглыбленай частцы сіметрычна зроблены дзве брамкі побач з невялікімі павільёнамі, упісанымі галоўнымі фасадамі ў агароджу. Павільёны прамавугольнай у плане формы, накрыты шатровым дахам. Па фасадзе праходзіць простая цяга, якая з’яўляецца візуальным працягам карнізікаў пілонаў. Ніжэй цягі сцены руставаныя (як і пілоны), вышэй – гладкія. Сцены завешаны прафіляваным карнізам. На галоўным фасадзе – вітрынныя вокны. Ствалы пілонаў агароджы заглыбленнай часткі не выходзяць вышэй за карнізікі, але таксама завершаны шарамі.

(архітэктурнае апісанне склаў архітэктар У. В. Чаховіч)

Месца : Мінск
Архітэктурны стыль : савецкі класіцызм
Датаванне : 1950-я
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты