Тып : будынак
Месца : Мінск
Архітэктурны стыль : савецкі мадэрнізм
Датаванне : 1976
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_літаратара

Дом літаратара — будынак у Мінску, размешчаны па адрасе вуліца Фрунзэ, 5.

Гісторыя

Пабудаваны ў 1976 г. па праекце архітэктараў Ю. Грыгор’ева і В. Шубінай. Займае вуглавое становішча на скрыжаванні вуліц Фрунзэ і Румянцава.

Будынак належаў Саюзу пісьменнікаў БССР, пасля Саюзу беларускіх пісьменнікаў. У 1997 годзе будынак быў адабраны ў незалежнага СБП. У 2005 годзе быў створаны праўладны Саюз пісьменнікаў Беларусі, які заняў Дом літаратара пасля высялення з яго Саюза беларускіх пісьменнікаў у 2006 годзе.

У 2008—2015 гадах у будынку размяшчаўся Тэатр юнага гледача, чый будынак знаходзіўся на рэканструкцыі.

Таксама ў будынку размяшчаецца Камерны драматычны тэатр (Тэатральная майстэрня Наталлі Башавай).

Архітэктура

Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя збудавання арганізавана вакол квадратнага ў плане ўнутранага двара. Яго абмяжоўваюць двухпавярховае крыло і трохпавярховы П-падобны ў плане корпус. Галоўны фасад з боку вул. Фрунзэ двух’ярусны: 1-ы, з нішай галоўнага ўвахода, з’яўляецца асновай верхняга, вырашанага ў выглядзе пластычнай выгнутай плоскасці з рытмам вертыкальных панеляў і вузкіх аконных праёмаў. У завершы фасада квадратная ўвагнутая панель з каванай дэкаратыўнай зоркай (не захаваліся, зніклі ў 2010-х). Плаўны пластычны сілуэт бакавому фасаду надае спалучэнне акруглых і прамавугольных плоскасцей. Сцены абліцаваны светлым туфам. У мастацкім афармленні выкарыстаны вітражы (У. Стальмашонак; частка знішчана ў 2010-х), метал (Ю. Любімаў).

Планіроўка будынка мае функцыянальнае размежаванне на парадную і дзелавую часткі. Асновай параднай часткі з’яўляецца глядзельная зала на 336 месцаў на 2-м паверсе, да якой далучана фае з антрэсолямі і кафэ. Галоўны вестыбюль аб’ядноўвае канферэнц-залубібліятэкукамінную залу з эстрадай. Планіроўка адміністрацыйнага корпуса калідорная з вуглавымі холамі. У апрацоўцы інтэр’ераў шырока выкарыстаны мармуртуфшпона, дэкаратыўная тынкоўкачаканка (мастак Ю. Любімаў).

Літаратура

Тып : будынак
Месца : Мінск
Архітэктурны стыль : савецкі мадэрнізм
Датаванне : 1976
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Дом_літаратара

У праекце зон аховы будынак ніяк не пазначаны. Рэгламенты адстутнічаюць.

Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты