Архітэктурны стыль : класіцызм
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Слуцкая_гімназія

Слуцкая гімназія (цяпер ДУА «Гімназія № 1 г. Слуцка») — найстарэйшая адукацыйная ўстанова сучаснай Беларусі, другая пасля Віленскага ўніверсітэта, заснаваная ў 1617 годзе Янушам Радзівілам у Слуцку.

== Гісторыя ==

20 мая 1617 года Януш VI Радзівіл падпісаў грамату аб заснаванні кальвінісцкай школы, якая ў 1630-х гадах была пераўтвораная ў кальвінісцкую гімназію. Будынак гімназіі быў драўляным. Паводле даследванняў Рыгора Родчанкі, гімназія працавала на працягу трох стагоддзяў бесперапынна. Адукацыя ў гімназіі была платнай. У гімназіі адбывалася раздзяленне вучняў па класах, а не прадметах. Вывучаліся польская, лацінская, грэчаская і нямецкая мовы, а таксама этыка, рыторыка, гісторыя, матэматыка і заканадаўства.
Кальвінская навучальная ўстанова ўжо ў XVII стагоддзі заваявала вядомасць і славу далёка за межамі Беларусі як «Слуцкія Афіны» і як «Узорная Слуцкая гімназія». І яна змагла зрабіць гэта толькі таму, што каля яе калыскі стаялі выдатныя педагогі свайго часу.
У пачатку XVIII стагоддзя адмянілі цэнз па веравызнанні, пасля чаго акрамя кальвіністаў у школе пачалі навучацца каталікі, якія з часам склалі асноўную масу навучэнцаў. Побач з гімназіяй працаваў інтэрнат для бедных вучняў. Пачатковая адукацыя была бясплатнай.
У 1809 годзе расійскія ўлады змянілі статус установы на павятовую школу Мінскай губерні, аднак у 1827 годзе была адноўлена слуцкая гімназія пад кіраўніцтвам Леапольда Ваноўскага.
У 1881 кальвінісцкая гімназія канчаткова перайшла пад апеку пасійскіх уладаў, з гэтага часу яна звалася мужчынскай гімназіяй у Слуцку. У 1889 годзе ў ёй навучалася каля 300 чалавек

Архітэктурны стыль : класіцызм
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Слуцкая_гімназія
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings