
Катэгорыя :
Грамадзянская забудова / Гандалёва харчоўныя ўстановы
Тып :
будынак / гандлёвыя рады
Месца :
Гродзенская вобласць / Навагрудскі раён / Навагрудак
Шыфр : 412Г000419
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1812 год
Крыніца : http://www.wikidata.org/entity/Q13030327
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Гандлёвыя_рады_(Навагрудак)
Гандлёвыя рады — гістарычны гандлёва-складскі комплекс у Навагрудку, помнік архітэктуры класіцызму. Гісторыка-культурная каштоўнасць рэспубліканскага значэння.
Гісторыя
Узведзены з цэглы на рыначнай плошчы горада ў 1812 г. па тыпавым праекце, складзеным у Санкт-Пецярбургу. У 1953 годзе ў мэтах прыстасавання пад прамысловы магазін рэстаўраваны і часткова перабудаваны. Так, напрыклад, былі зменены ўнутраная планіроўка, часткова галоўны фасад, канструкцыя даху (паніжаны), каланада абліцавана дэкаратыўнай керамічнай пліткай. У наш час таксама выкарыстоўваюцца як гандлёвая ўстанова[2].
Большы корпус гандлёвых радоў, які размяшчаўся ў цэнтры плошчы, не захаваўся.
Архітэктура
Гандлёвыя рады ў Навагрудку ўяўляюць у плане выцягнутую трапецыю. Накрыты двухсхільным дахам з трохвугольнымі франтонамі на тарцах і ў цэнтры падоўжных фасадаў. Мае цэнтральны і два бакавыя ўваходы. Галоўны паўднёвы фасад прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Раней на галоўным фасадзе былі ўваходныя дзверы ў крамы. Крамы асвятляліся аконнымі праёмамі на тыльным фасадзе. Уздоўж галоўнага фасада будынка абходная галерэя, утвораная дарычнай каланадай. Унутры — гандлёвая зала і невялікія складскія памяшканні[2].
Зноскі
- ↑ Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.
- ↑ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Навагрудскага раёна. — Мн.: «Беларусь», 1996. — 559 с.: іл. ISBN 985-01-0050-8.
Літаратура
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Навагрудскага раёна. — Мн.: «Беларусь», 1996. — 559 с.: іл. ISBN 985-01-0050-8.
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
Катэгорыя :
Грамадзянская забудова / Гандалёва харчоўныя ўстановы
Тып :
будынак / гандлёвыя рады
Месца :
Гродзенская вобласць / Навагрудскі раён / Навагрудак
Шыфр : 412Г000419
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1812 год
Крыніца : http://www.wikidata.org/entity/Q13030327
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Гандлёвыя_рады_(Навагрудак)