Шыфр : 213Г000615
Архітэктурны стыль : псеўдаготыка
Датаванне : 1888

Былая лютэранская кірха па  вул.Ніжне-Пакроўскай, 11. Узведзены з чырвонай цэглы ў 1888 г. Цяпер Краязнаўчы музей Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.

Архітэктура

Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак.Вонкавыя сцены не атынкаваныя. Асноўны аб’ем акцэнтаваны вежай са спічакам. З паўночнага, заходняга і ўсходняга бакоў узведзены прыбудовы. У якасці архітэктурнага аздаблення выкарыстаны прыступачныя контрфорсы, пінаклі, аркатурныя паясы. Уваходны праем на галоўным фасадзе вырашаны ў выглядзе стральчатай аркі. Над уваходам размешчана стылізаванае акно-роза, вышэй – здвоеныя стральчатыя аконныя праёмы, запоўненыя вітражамі.

Шыфр : 213Г000615
Архітэктурны стыль : псеўдаготыка
Датаванне : 1888
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты