
Мемарыяльная калона ў гонар прыняцця Канстытуцыі 1791 года — помнік, размешчаны ў 0,8 км ад вёскі Лявонпаль (Мёрскі раён), паміж вёскамі Лявонпаль і Старое Грудзінава.
== Гісторыя ==
Мемарыяльная калона пастаўлена ў 1792 годзе шляхціцам Янам Лапацінскім у сваім маёнтку Лявонпаль у Полацкім ваяводстве (на мяжы з Расіяй) ў гонар Канстытуцыі 3 мая, каб увекавечыць месца, дзе заканчваецца свабода і пачынаецца няволя.
== Гл. таксама ==
Мемарыяльная калона ў гонар прыняцця Канстытуцыі 1791 года, Глыбокае
== Зноскі ==
== Літаратура ==
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
Анішчанка, Я.К. Інкарпарацыя: Літоўская правінцыя ў падзелах Рэчы Паспалітай / Я.К. Анішчанка. — Мінск : Хурсік, 2003. — 470 с.