Цагляны слуп — гістарычны помнік каля вёскі Ганчароўкі Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ля дарогі Талачын — Круглае.
== Гісторыя ==
Дакладнае паходжанне і яго прызначэнне невядомыя. Хутчэй за ўсё, слуп — пагранічны або мытны.
У XVIII стагоддзя тут праходзіла дарога на Друцк і Магілёў. У 1708 годзе Пётр I знаходзіўся на беларускіх землях і заснаваў паштовыя станцыі ў Друцку, Магілёве, Бабры, Крупках і іншых пунктах. Менавіта ў той час была зроблена спроба ўпарадкаваць дарожнае будаўніцтва. Усталёўваліся паказальнікі і памежныя слупы. Пасля першагага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) мяжа паміж Расіяй і Рэчы Паспалітай праходзіла па рацэ Друці. У 1773 годзе на дарозе была створана мытня, якая праіснавала да 1793 года.
У 2009 годзе пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь слупу быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці рэспубліканскага значэння.
Вышыня слупа — 2,4 м, шырыня — 1,5 м.
== Зноскі ==
== Літаратура ==
Кавалеўскі, С. Верставы слуп / C. Кавалеўскі // Народнае слова. — 2009. — 24 кастр. — С. 8.
Кавалеўскі, С. Пра што гаворыць вярста? / С. Кавалеўскі // Витебские вести. — 2016. — 15 сент. — С. 23.
Королев, М. Ничто не ново под луной / М. Королев // Наша Талачыншчына. — 2017. — 4 лют. — С. 3.
Орловский, А. Столб у дороги / А. Орловский, С. Иванов // Наша Талачыншчына. — 2009. — 5 верас. — С. 4.